Пакора і перамога Бога

26219167_1121118477991226_1851771547514925647_nПа слядах пропаведзі, прачытанай на святочнай літургіі ў Хрышчэнне Гасподняе.

Пропаведзь: «Пакора і перамога Бога»

«Пачатак Евангелля Ісуса Хрыста, Сына Божага…»

(Марк 1: 1-10)

Евангелле

У Евангелля ад Марка ёсць свая асаблівасць. Яно напісана для рымлян (Мацвей — для юдэяў, Лука — для грэкаў), і гэта праглядаецца ў стылі тэксту. Пры чытанні ўзнікае адчуванне, што падзеі развіваюцца імкліва і спяшаюцца дасягнуць мэты.

Слова «Евангелле» мела спецыфічнае значэнне ў рымлян. Гэта быў тэрмін з рэлігійна-палітычнага жыцця рымскага грамадства, у якім імператар лічыўся богам. Евангелле — гэта вестка аб перамозе імператара ў чарговай ваеннай кампаніі.

Евангелле Хрыста — сапраўднага Сына Бога

Марк называе тут Ісуса Сынам Бога. Евангелле — гэта вестка аб перамозе Бога, пра перамогу Ісуса Хрыста. Цытуючы Ісаю, хоць на самай справе ён цытуе спачатку Малахію, ён паказвае на з’яўленне Бога ў Хрысце (Малахія 3: 1).

Тэкст накіроўвае нас да гэтай перамогі з самага пачатку, пра што я ўжо згадваў. Бог здзейсніў перамогу над стыхіямі свету і над грахом і смерцю.

Пачатак Евангелля — паслухмянасць

Але з чаго пачынаецца перамога Бога? Чытаем: «пачатак Евангелля Ісуса Хрыста…». Евангелле пачынаецца з пакоры. Ян прыходзіць і заклікае людзей пакаяцца і хрысціцца ў знак пакаяння. Тут жа Марк цытуе Ісаю (Им.40: 3), дзе гучыць заклік схіліцца перад будучым Яхве Царом пераможцам.

Праблема складаецца ў тым, што для пакаяння (метаноя — навяртанне) у нас не хапае пакоры. Як цяжка нам прызнаваць сваю віну адно перад адным! Як цяжка нам прасіць прабачэння, нават калі мы ўсведамляем сябе вінаватым бокам ў сварцы! Гэтак жа цяжка нам прызнаць сябе грэшнікамі і пакаяцца перад Богам.

Але што адбываецца далей? Будучы Бог паказвае сваю пакору. Ён Бог, Ён бязгрэшны, Ён не мае патрэбы ў пакаянні і прабачэнні грахоў, але Ён ідзе хрысціцца да Яна. Перамога Бога пачынаецца з пакоры! Перамога Бога пачынаецца з перамогі над гонарам!

Запомніце, у пакоры ключ да перамогі, у пакоры пачатак сілы! Нам сорамна быць слабымі, нам сорамна змірацца, таму што людзі палічаць нас слабакамі. Мы спрабуем паказаць сваю моц у ганарыстасці, але гэта ілжывы шлях. Ключ да перамогі ў пакоры.

Канец Евангелля ад Марка

Па сэнсе і задумцы аўтара, у Евангелля няма канца, яно працягваецца па гэты дзень.

У апошнім 16 раздзеле зноў гучаць тыя ж словы, што і ў першым. Марк піша пра Евангеллі, аб хрышчэнні і пакаянні. «Ісус здзейсніў перамогу Яхве ва ўваскрэсенні з мёртвых. Тое, што пачалося з пакоры Бога прыйшло да сваёй кульмінацыі, да слаўнага ўваскрасення.

Цяпер Пераможца звяртаецца да вучняў, сведкаў сваёй перамогі, пасылаючы іх з весткай Перамогі. Гэтая вестка заклікае ўсіх змірыцца перад Пераможцам — пакаяцца, звярнуўшыся ад грахоў да ісціны і пакоры Богу.

Калі ж ты змірыўся перад Ім у пакаянні, нясі Евангелле далей, як паходню алімпійскага агню, перадавай эстафету далей.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

удальёёў

Сяржук Удальёў. Пастар Эвангелічнай рэфармацкай царквы (Мінска-Магілёўская дыяцэзія), прэзбітэрыя святога Ансэльма, CREC. Магістр багаслоўя. Нарадзіўся 5 ліпеня 1976 года.

16 студзеня 2018 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі