Палітычныя “цыбуліны”

цыбулінаАдразу, хачу падкрэсліць, што я не ставіў мэтай “наехаць на праваслаўе”, з вялікай павагай стаўлюся да ўсіх хрысціянскіх канфесій і з задавальненнем напішу пра “экспансію Ватыкана”, альбо “пратэстанцкія сеткі”, калі для гэтага будзе патрэбная журналістам “фактура”. Толькі не фейкавая, а сапраўдная, бо сёння, “отделять зерна от плевел”не менш складана, чым у тыя часы, калі і пісаліся гэтыя словы.

Падобна на тое, што рэлігія зноў для стала “опіем для народа”. Толькі зараз яна называецца “рускім светам”. Гэта да таго, што выкарыстанне веры ў БОГА ў палітычных мэтах сёння настолькі відавочна, што я нават не ведаю, наконт таго засталіся альбо не, атэісты ўвогуле…

Такое ўражанне, што ў рэлігійнымі фанатыкамі раптам стала амаль усё насельніцтва так званай Саюзнай дзяржавы. Дарэчы, я толькі зараз зразумеў, чаму другое слова пішуць менавіта з “малой” літары. Якая дзяржава, такая і літара…

Шчыра кажучы, першапачаткова гэтыя занатоўкі хацелася пачаць з усім вядомых прыкладаў таго, як папы “дарабляюць” не даробленае “рускім штыком”, але потым аўтар адмовіўся ад ідэі. Лепш раскажу пра тое, што бачыў сваімі вачамі і чуў сваімі вушамі.

Напэўна, вёска “Ражанка” не самая “казырная” у Беларусі. Хутчэй за ўсё яе ведаюць толькі спецыялісты і жыхары Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці, але гумар там узроўню сатырыка Жванецкага. Мясцовы праваслаўны святар, напрыклад, ў адказ на пытанне наконт п’янак на могілках сказаў такую фразу: “Мы, русские люди этого не поддерживаем».

Цалкам згодны. Не зразумела толькі, як ён у Гарадзенскай правінцыі ўмудрыўся знайсці “русских людей”, калі сам вельмі падобны да цыгана, а праваслаўнай царква месціцца ў пераробленай жыдоўскай сінагозе…

І ўвогуле. Па майму густу папы (не магу іх называць “батюшками”) зараз самы “прышпільны” народ нашай краіны. Інакш цяжка зразумець, чаму святар царквы ў Жабінцы сустрэў нас, то бок наведнікаў Храма БОСКАГА, словамі – “…что вы здесь делаете?..”

Падобна на тое, што ён дакладна ведае — ў царкве можна не толькі маліцца… Ва ўсякім выпадку ў сваім жыцці нічога больш “недарэчнага” асабіста я амаль не сустракаў. Затое даводзілася бачыць, як старажытныя фрэскі “зашываюць” вагонкай і чуць скаргі накшалт “ шкада, што наша царква лічыцца помнікам, нічога зрабіць нельга…”

Дзякуючы старшыні добраахвотнага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антону Астаповічу за чатыры гады вельмі цікавых вандровак аўтару гэтых радкоў пашанцавала пабываць амаль ва ўсіх кутках Беларусі і не раз стаць сведкам таго, як гістарычная аўтэнтыка замяняецца так званымі “цыбулінамі”.Тымі самымі, пра якіх некалі спяваў Уладзімір Высоцкі :”купола в России кроют чистым золотом”…

Магчыма, раней так і было. Але зараз і ў Расеі, і ў Беларусі каштоўны метал замянілі “вечным” трынітрацітанам, то бок сучаснай імітацыяй золата. І зроблена гэта зусім не за сціпласці. Проста былых магчымасцяў ужо няма.

Па-першае, крызіс. Па-другое, на імітацыю не паквапяцца злачынцы, а крыху цвярозыя паляўнічыя на каштоўныя металы так высока не палезуць…

Да таго ж пры жаданні ўсе можна “спісаць” на існуючыя зараз “каноны”.

Як гэта робіць сумна вядомая на Гарадзеншчыне і Жыровічах “ матушка Раиса”, якая знішчае нашу спадчыну (у першую чаргу каталіцкую і ўніяцкую) з такім імпэтам, што пачынаеш верыць тым, хто называе яе “агентам Масквы” і ўяўляць, якой фанатычнай па сутнасці была сярэднявечная інквізіцыя.

Не перашкаджаюць каноны і тым святарам, якія “упрыгожваюць” свае аўта “каларадамі”, і тым, хто асвячае зброю альбо стварае “праваслаўныя” партыі. Менавіта таму так агідна бачыць як “аддзеленае ад дзяржавы” робяць часткай гэтай самай дзяржавы, а самую святую таямніцу чалавечай душы выкарыстоўваць у “палітычных мэтах”.

“Цыбуліны” на цэрквах нашых продкаў – самы вядомы сімвал гэтай самай палітыкі… І самы бачны…

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Томкович2

Журналіст, публіцыст, пісьменнік
Самая нелюбімая фраза: “Журналісты павінны”. Лічыць, што журналісты як раз нікому і нічога не павінны. Асабліва палітыкам.
Самая шануемая цытата – з кнігі французскага пісьменніка Луі Арагона “Жанчына — будучыня мужчыны”.

10 лістапада 2014 | Блогі |



Блогі