Палітыка падлягае маральнай ацэнцы Царквы

BRSM

У адным касцёле ксёндз сказаў, што каталікі не павінны ўдзельнічаць у святкаванні бальшавіцкіх святаў, такіх як 100-годдзе Ленінскага камсамола.

Дык некаторыя дробныя чыноўнікі, якія былі на Імшы, сталі пазней абурацца: чаго гэта ксёндз «у паліціку лезіць».

Чаго? А таму што Бог — уладар над усімі справамі, што робяцца на зямлі, і любая справа падлягае маральнай ацэнцы, а пазней будзе падлягаць Божаму суду.

І таму Царква, як супольнасць, якой ад Бога дадзена місія навучаць веры і маралі, мусіць навучаць, як павінны паводзіць сябе людзі ў тых ці іншых справах, каб яны вялі да дабра і не супярэчылі волі Божай.

Некаторыя людзі хочуць, каб некаторыя справы (палітычныя, эканамічныя, сямейныя, сэксуальныя) не падлягалі маральнай ацэнцы Царквы. Яны хочуць рабіць у гэтых справах насуперак Богу і каб ніхто не казаў ім, што яны робяць зло. Каб не ніхто не перашкаджаў ім прапагандаваць зло і ўблытваць у яго іншых.

Аднак праўда іншая. Усё падлягае Богу, і за ўсё давядзецца адказаць на Божым судзе. І належыць радавацца, што ксёндз выказваецца пра грамадскія справы, і навучае людзей, як рабіць правільна. Бедаваць трэба было б тады, калі б святары пра гэта не казалі.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

шыталь

журналіст, грамадскі актывіст

29 кастрычніка 2018 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі