Палюбіце Дух Святы

Усе мы бачым і ведаем, як веды з кожным годам павялічваюцца, як прасунулася навука і тэхналогія ва ўсіх абласцях.

Несумненна, у галіне хрысціянства веды памножыліся ў некалькі разоў. Хрысціяне настолькі разумныя, поўныя ведаў, вывучаюць паглыблена многія дактрыны Бібліі, большасць з іх хваляцца гэтымі ведамі і тэорыяй, але як мала дзеянняў ад атрыманых ведаў, як мала Духа Святога і сілы Божай.

Людзі часта настолькі зацыкленыя на сабе, сваёй царкве або дэнамінацыі, што не бачаць у звычайным свеце параненых і змучаных людзей, са скалечанымі лёсамі, якім патрэбен Бог.

У наш час шмат пропаведзяў, служэнняў, розных плыняў, кожны лічыць, што менавіта ён найбольш правільна служыць Госпаду. Мы часта чуем на служэннях: «Дух Святы, прыйдзі, блаславі, напоўні», а Дух Святы нібы кажа: “НЕ! Я не прыйду туды, дзе бруд, дзе нечысць, дзе мярзота. Народ не ачышчаны, у грахах, і Я не магу прыйсці туды, дзе грэх», таму многія служэння праводзяцца без Духа Святога, без ласкі Божай, і ў гэтых цэрквах шмат бруду і цемры.

Так хочацца, каб кожны сказаў: «Госпадзе, Ты даў мне ўсё, для таго, каб я Цябе славіў, адкрый мае духоўныя вочы, каб убачыць сябе, свой духоўны стан і любіць людзей так, як Ты любіш мяне».

Часта мы адчуваем заклік Божы на працу, каб мы паслужылі іншаму, але нашы сэрцы зачыненыя. Мы шкадуем і перажываем за сябе, што ў нас саміх нейкія праблемы і незлагадзі, часу не хапае, занятыя увесь час, і да нашага вялікага шкадавання застаемся проста ні з чым, марна пражываючы жыццё. Мы проста марым, што Бог нас павінен дабраславіць, зладзіць наша жыццё, даць нам працу, грошай, дабрабыт, а самі Яму не служым, самі жывем для сябе. Давайце не будзем падманвацца, у нашым жыцці павінна быць больш Хрыста, чым нас саміх, тады і прыйдзе дабраславенне, і ва ўсіх шляхах нашых будзем мець поспех.

Як было б выдатна, каб кожны з нас бачыў сябе ў святле Яго праўды, ведаючы сваё месца ў Яго свеце. Наш шлях шлях жыцця, шлях падпарадкавання Госпаду Ісусу Хрысту.

Хацелася б, каб кожны з нас сказаў: «Мы пойдзем туды, куды Бог пакажа, зробім усё тое, што Ён загадае. І нас не турбуе, якую цану мы заплацім за гэта, якія нязручнасці і рашэнні прыйдзецца выпрабаваць, і што пра нас скажуць людзі».

Ісус таму ёсць наш Гасподзь, што Ён нас стварыў паводле вобразу Свайго і падабенства. Ён ахвяраваў жыццём, каб мы жылі. Жыццё ў Хрысце – гэта не толькі будучыня, Бог хоча, каб мы жылі ў Хрысце ўжо сёння, гэта робіць жыццё хрысціян радасным і напоўненым сэнсам, а Бог ніколі не памыляецца.

Магчыма, вас выхоўвалі ў традыцыйных цэрквах і вы з лёгкім сэрцам думаеце, што ўсё ў вас добра, усё ў парадку, але, прашу вас, у якіх бы традыцыях вы не выраслі, не спяшаецеся з высновамі. Адхіліцеся на хвіліну ад міфаў, навязаных выхаваннем і разважце: 1 Кар. 07:23 “Вы куплены дарагою цаною: не рабіцеся рабамі людзей!” Служыце Госпаду, будзьце ў моцы і ў ласцы Божай, хадзіце у святле і мір Божы ды напоўніць кожнага з нас.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

гоган2

Верніца, хрысціянка веры евангельскай, цікавіцца журналістыкай, любіць чытаць

18 снежня 2014 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі