Пост пра любоў

Я зараз шмат разважаю пра тое, як шмат мне даў мой тата. У адзін час ён проста клапаціўся пра мяне, у іншы — паверыў і даверыўся, а потым — адпусціў. Я ведала і ведаю, што ён вельмі моцна любіць мяне. Заўжды гатовы быў усё зрабіць для мяне. Да моманту пакуль вораг не пагрукаўся ў дзьверы… Але пра гэта не цяпер.

У мяне заўжды былі высокія стандарты любові. Памятаю быў нават час, калі я пачала сумнявацца, а ці магчыма сустрэць у жыцці мужчыну, які палюбіць мяне гэтаксама моцна ( а можа і болей?), чым уласны тата?.. Але адзін чалавек калісць даў мне абяцанне, што гэта абавязкова здарыцца. Спачатку сказаў, а потым 31 жніўня 2013 года стаў маім мужам.

І я асабліва цешуся не толькі ўласнаму шчасцю, але і шчасцю маіх дачок. Якія калі-небудзь таксама абавязкова зададуцца пытаннем: «А ці сустрэнем мы яшчэ мужчыну, які будзе любіць нас гэтак жа моцна, як уласны тата?»

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info




Блогі