Пра абуджэнне

27486801_luch

11 І гэтак (рабеце), ведаючы час, што прыйшла ўжо гадзіна збудзіцца вам зо-сну. Бо цяпер бліжэй да нас выбаўленьне, чым калі мы ўверавалі.

12 Ноч прайшла, а дзень наблізіўся: дык адкінем справы цемры і апранемся ў зброю сьвятла,

13 як у дзень, будзем хадзіць прыстойна, не ў пражорлівасьці ды п’янстве, не ў юрлівасьці ды распусьце, не ў калатні ды зайздрасьці;

14 але апранецеся Госпадам Ісусам Хрыстом і не дагаджайце целу ў пажадлівасьці.

Рым 13:11-14

Кажучы «абуджэнне», я маю на ўвазе не духоўны ўздым у Царкве, а фізічнае абуджэнне ад сну, якое адбываецца ў нас кожную раніцу.

Світанак новага дня

Сам дзень наступіць у прышэсце Хрыста. Перыяд Адвэнту адкрывае новы царкоўны год у гэтым чаканні. Мы павінны чакаць гэты дзень, жадаць яго наступлення

Фраза «бліжэй да нас выбаўленьне, чым калі мы ўверавалі» значыць, што само выратаванне, яго мэта — гэта ўдзел у Царстве Хрыста. Яно адкрыецца з прыходам Хрыста. Зараз жа мы ўратаваныя праз надзею. Мы яшчэ знаходзімся ў шляху да мэты нашай веры.

Ранішнія працэдуры

Абуджэнне. Правільны пераклад павінен гучаць — нам трэба быць абуджэнымі. Гэта тое, што Бог здзейсніў над намі, Ён абудзіў нас ад сну.

Перапрананне. Хтосьці спіць у піжаме, хтосьці без яе, але ніхто не ідзе на працу ў тым выглядзе, у якім ён спаў. Чаканні прышэсця Хрыста, мы павінны пераапрануцца. «Адкінем справы цемры і апранемся ў зброю сьвятла» — у каментарах на гэты тэкст я чытаў нейкую блытаную гісторыю перакладу, якую з цяжкасцю зразумеў, але сутнасць такая, што «зброю» тут добра было б перакласці словам «справы». Справы цемры здымем з сябе — гэта тая піжама, у якой мы спалі, а апранемся ў справы святла.

У 13-м вершы апостал дае невялікі спіс спраў цемры, якія мы павінны зняць з сябе, як начную піжаму. Мы не павінны аддавацца п’янству і бяздзейнасці піроў. Незразумелае тут слова «юрлівасць», якое мае значэнне сэксуальных асалод. Само па сабе слова не нясе ў сабе грахоўнага сэнсу. Гэта не распуста. Тут апостал хоча сказаць нам, што мы не павінны рабіць сэнсам свайго жыцця забавы і асалоды. Бо сэнсам нашага жыцця з’яўляецца Хрыстос. У Яго мы павінны апрануцца.

Параўнайце верш 12 і верш 14. У першым нам загадана апрануцца ў справы святла, а другі кажа, што апрануцца мы павінны ў Хрыста. Калі Ён ёсць сэнс нашага жыцця і яго мэта, то і справы нашы будуць справамі святла, бо зробленыя будуць ў Ім.

Чакаючы прышэсце Хрыста, будзем чакаць Яго правільна. Чаканне гэта не сядзенне на месцы, але рабенне. Мы павінны, у пэўным сэнсе слова, рыхтаваць сябе да сустрэчы з Ім.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

удальёёў

Сяржук Удальёў. Пастар Эвангелічнай рэфармацкай царквы (Мінска-Магілёўская дыяцэзія), прэзбітэрыя святога Ансэльма, CREC. Магістр багаслоўя. Нарадзіўся 5 ліпеня 1976 года.

20 снежня 2016 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі