Пра назвы і абрэвіятуры
Мяркую, ужываць абрэвіятуры РБ і ВКЛ ці ў самых ашчадных выпадках выключна Беларусь і Вялікае Княства (як мінімум) – пытанне трохі рытуальнае. То бок, СЛОВУ надаюцца ўласцівасці святыні. Разумею, “мне надо на кого-нибудь молиться» (цытую Акуджаву).
Патрэбу гэтую разумею, але маліцца на нейкія створаныя рэчы… – для гэтай з’явы ёсць панятак – ідалапаклонства. Паколькі ёсць Няствораны, якому аднаму належыць пакланяцца і служыць. Гэта догмат і хрысціянства, і ісламу, і юдаізму. У мяне няма пытання да тых, хто адносіць сябе да язычнікаў у тым, што яны пакланяюцца пэўным словам.
Усім нам знаёмае празмернае захапленне купаламі-цыбулінамі, пэўнымі формамі багаслужбаў, пэўнымі кніжкамі, пэўнымі карцінкамі, пэўнымі мовамі… У дадзеным выпадку да пералічаных прыкладаў ідалапаклонства, дадаецца асвятыньванне пэўнага набора літар. У той час, як іншым наборам літар для пазначэння таго ж панятка аўтаматам надаецца статус прыніжаючы, статус антысвятыняў: Белоруссія, Белая Русь, РБ…
Язычнікі, вашае права жыць самім па вашых правілах. Для неязычнікаў правілы іншыя. “Хоть горшком назові”, але пазбягай адбіраць нашую свабоду і свабоду іншых. Пакуль тая свабода не пагражае і не нападае, то бок, пакуль яна разам з любоўю і мераю. Ужываюць вакол нас слова Беларусь ці абрэвіятуру РБ – ад гэтага нашае асабістае стаўленне да Радзімы не павінна мяняцца. Ні адну з вышэйузгаданых назваў Радзімы няма сур’ёзных падставаў успрымаць як абразу ці прыніжэнне. За ўсімі тымі назвамі ёсць традыцыя, ёсць практыка прымянення, ёсць людзі, якія любяць Радзіму і так яе завуць. Калі людзей вакол якая назва спакушае і чапляе – добра, можна гэта ўлічыць і якіхсьці словаў ПРЫ ТЫХ ЛЮДЗЯХ пастарацца не ўжываць ці ўжываць менш. З узаемапавагі будзем дамаўляцца.
Вам гэтага дастаткова? Калі дастаткова – мы паразумеемся.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)