Прадстаўнік «сатаны» ў цягніку Мінск-Вільня

воланд

Рэальная гісторыя з апошняй вандроўкі.

Цягнік Мінск-Вільня. Падыходзіць знаёмы, з якім не бачыліся год дзесяць. Вітаецца, распавядае, што едзе на нейкую канферэнцыю. Пытаем: «Каго будзеш прадстаўляць? Ад каго едзеш?»

У адказ чуем : «Я АД САТАНЫ» (пры гэтым чалавек застаецца з абсалютна сур’ёзным тварам).

— …?? Ад каго?!

— Ад сатаны!

Тут на розум прыходзіць думка, што чалавек не зусім адэкватны. На ўсялякі выпадак удакладняем:

— Не зразумела ўсё ж, ты што маеш на ўвазе?

— Ну, я ад «Гавары Праўду», ад Андрэя… Яго ж так называюць…

…Такі ўзровень ці то гумару, ці то шчырасці (так да канца засталося незразумела) ад прадстаўнікоў «Гавары Праўду» проста шакуе.

(Як вядома, у кожным жарце ёсць доля жарту. Кожная супольнасць ўсталёўвае свае нормы, але камандзе ГП па-добраму хацелася б параіць перачытаць хаця б Булгакава: блазен Кароўеў «калісьці няўдала пажартаваў… яго жарт, калi ён злажыў, кажучы пра святло i пра цемру, быў не зусім добры. І рыцару давялося пажартаваць пасля гэтага намнога больш і даўжэй, чым ён меркаваў сам», — Воланд Маргарыце пра гісторыю пакарання Кароўева-Фагота. Булкакаў. Майстар і Маргарыта)

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

606e2c60a0c187d5900257c66e14f5a8[1]

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года. Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 года ў Бабруйску. Беларус. Адукацыя вышэйшая, інжынер-будаўнік. Жанаты, мае дачку. Жыве ў Менску. Прафесійна займаецца палітыкай з 1996 года. З 1996 года – член Каардынацыйнай Рады “Беларускага аб’яднання маладых палітыкаў”. У 2002-2004 гадах — член Прэзідыўма Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацыяў “Рада”. Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі. У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце “Саюз грамадскага кіравання”, вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаванне ФРГ. Праваслаўны хрысціянін. Адзін з кіраўнікоў кампаніі “У абарону свабоды сумлення і веравызнання у Беларусі”, у межах якой было сабрана больш за 50 тыс. подпісаў у абарону хрысціянаў.

06 снежня 2015 | Блогі | Тэгі:



Блогі