Практыка веры. Велікодныя думкі, «слухаючы Папу Францішка»

29598112_1583421368423649_4629415417762984706_n

Са светлым святам Вялікадня вас, сябры! Хрыстос уваскрос!

Хай багатым і гасцінным будзе ваш дом.

Хай гучным і разумным будзе ваш звон.

Хай пабожным і добразычлівым будзем ваша кола.

Хай высакародным і доблесным будзе ваш дух.

Вялікдзень ачышчае думкі, асвяжае сэнсы, умацоўвае веру. На Вялікдзень ты задумваешся пра тое, што значыць быць чалавекам, у што верыць, што пазнаваць i як стварыць гармонію сябе са светам людзей і прыроды. Кожнае такое свята – гэта ўзварушэнне, дыхт самому сабе.

Ты працягваеш сцвярджаць, што верыш? Бо выконваеш рытуалы? Бо ўсе вераць? Бо так задумалі бацькі? Пасля сытнага застолля самы час пагаварыць з сумленнем.

Вера – гэта, як паказвае сваім прыкладам Папа Рымскі, мыць ногі бяздольным, пракажоным і прыніжаным. Колькі такіх ног ты вымыў у мінулым годзе? Спраўляешся з ганарыстасцю? Маеш зносіны са звычайнымі людзьмі? Чуеш іх спадзяванні і адчай?

Вера – гэта, як заклікае Папа Рымскі Францішак, не маўчаць і не быць нябачнікам у грамадстве. Колькі разоў ты публічна, сумленна, пераканаўча абараняў праўду і свабоду? Колькі разоў ты арганізаваў што-небудзь у абарону пакрыўджанага, несправядліва засуджанага або заняволенага?

Вера – гэта, як паказвае Папа Францішак, процідзеянне распаўсюджванню ілжывых навін, г.зн. «фейк-ньюс». Дыскрэдытацыя, дэманізацыя і дэбілізацыя нявіннага чалавека – грэх. Колькі людзей ты выратаваў ад гэтага зла? Колькі людзей перасталі глядзець зомбі-скрыню поле тваіх пераканаўчых аргументаў?

Вера – гэта, як навучае Папа Францішак, барацьба са страшным вірусам карупцыі, «які заражае ўсё, робячы бедных і маці-зямлю самымі пацярпелымі». Колькі разоў ты дапамог выкрыць карупцыянера? Колькі разоў пераконваў ліквідаваць карані карупцыі, а не лавіць «стрэлачнікаў»? Колькіх людзей пераканалі твае аргументы ў пацвярджэнне тэзіса «Вялікая дзяржава – вялікая карупцыя»?

Вера – гэта, як навучае Папа Францішак, казаць «не» гвалту і канфліктам». Што ты асабіста зрабіў для ліквідацыі гвалту ў дачыненні беларусаў і іх уласнасці? Колькі разоў публічна заклікаў адмяніць указ № 488 і іншыя нарматыўныя акты, якія дазваляюць здзяйсняць масавыя акты гвалту ў дачыненні да беларусаў? Колькі раз звярнуў увагі і сфармаваў грамадскае меркаванне ў дачыненні да канфіскацыі, спусташэння распарадчыкамі чужога прыватнага сумленнага бізнэсу? Колькі разоў ты пратэставаў супраць манаполіі Міністэрства аховы здароўя і яго камерцыйных заказчыкаў, Мінадукацыі і яго гвалту над маладымі мазгамі і душамі? Колькі разоў ты заклікаў скараціць падаткі, разумеючы, што забіраць больш за палову прыбытку і дабаўленага кошту – гэта гвалт?

Вера – гэта, як дае зразумець Папа Францішак, памяркоўнасць і любоў да свету ў дачыненні людзей, якія адрозніваюцца ад нас па веры, нацыянальнасці, колеру скуры, полу, узроўню дабрабыту і адукацыі. Колькі разоў ты абсякаў бальшавікоў і напышлівых шавіністаў? Колькі разоў ты паблажліва і напышліва казаў: «Ва ўсім вінаватыя габрэі / арабы / багатыя / амерыканцы / рускія». Атэістаў / геяў / лібералаў трэба ізаляваць ад грамадства? У імя глабальнай справядлівасці трэба яшчэ раз забраць у багатых і раздаць бедным? Колькі разоў ты выкрываў, ставіў на месца, людзей, якія заяўляюць падобныя рэчы?

Вялікдзень – гэта не столькі тэорыя веры: біблейскія гісторыі, апошнія дні Ісуса, мукі на крыжы і ўваскрасенне. Для звычайнага чалавека гэта не столькі тэалагічныя спрэчкі аб Беззаганным Зачацці, судным дні альбо «палюбі бліжняга твайго, як сябе». Для мяне гэта, у першую чаргу, практыка веры. Праверка яе на трываласць, цэласнасць і сумленнасць. Верыць вельмі складана. Гэта штодзённая праца душы, волі і розуму. Гэта супярэчлівы пошук сябе ў свеце постпраўды, нявызначанасці, фейкаў, інфармацыйным войнаў, зняслаўленых чорным PR-ам герояў і агрэсіўных агітатараў за адмову ад мозгу і навукі ў карысць эмоцый і веры ў Левіяфана. Верыць – гэта складана, часта балюча і горка. Але не верыць значна горш. З Вялікаднем вас, дарагія сябры!

Яраслаў Раманчук

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

раманчук

Кіраўнік Навуковага даследчага цэнтра Мізэса. Аўтар/сааўтар васьмі кніг, звыш 1200 публікацый на эканамічную тэму. Лаўрэат прэмій Atlas Economic Research Foundation (2006, 2007), узнагароды Свабоды ISIL (2003 г.). Аўтар распрацаваных дэмсіламі Канцэпцыі інтэграцыі Беларусі ў ЕС, партнёрства Беларусі і Расіі, канцэпцыі бюджэтнай і падатковай палітыкі Беларусі, Антыкрызіснай праграмы для Беларусі, кіраўнік працоўных груп па распрацоўцы Нацыянальнай платформы бізнесу, Канцэпцыі моладзевай палітыкі. З красавіка 2000 года па верасень 2011-га – намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года.

03 красавіка 2018 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі