Прыемна, калі на роднай мове

реклама по-белорусскиРэкламаваць сваю прадукцыю на роднай для нашай краіны беларускай мове ўваходзіць у трэнд, што не можа не радаваць.

Мяркую, што такая тэндэнцыя мае свае ногі ў тым, што асабліва ў гарадах, беларуская мова звязана і ўжываецца найперш адукаванымі, прагрэсіўнымі, актыўнымі, часцей за ўсё маладымі людзьмі, якія імкнуцца набываць больш якасны і тэхналагічны тавар.

Так, адным з наватараў у сэнсе ўжывання беларускай мовы ў рэкламе свайго прадукта была, бадай, выпускаючая самы шырокі асартымент тэхнікі, кампанія Самсунг. За ёю, як на дзіва, пачалі спарадычна падцягвацца беларускія вырабнікі, якія калі і не пускалі рэкламу цалкам па-беларуску, то называлі свае тавары на беларускай мове. Напрыклад, квас “Хатні”, мука “Лідзкая”, хлеб “Старажоўскі” і шмат якіх іншых.

Літаральна ўчора давялося чытаць, што сетка заправачных станцый А-100, хоць і негалосна, вырашыла перавесці абслугоўванне на сваіх аб’ектах на беларускую мову. Калі аб такім кроку не з’явіцца афіцыйнага паведамлення ад кіраўніцтва А-100, то гэта будзе нават яшчэ большым плюсам да іміджу, бо пераход будзе выглядаць больш натуральна і без спроб піарыцца на тэме роднай мовы. Заўважу, што сетка А-100 заўсёды прыкладала намаганні, каб пазіцыянаваць сябе як сетку прадвінутую, інавацыйную. Летам яны запусцілі бескаштоўны пракат веласіпедаў, напрыклад. Сёння заўважыў біл-борд з беларускамоўнай рэкламай прадуктовага гіпермаркета Гіппа. Дарэчы, фірмовы колер Гіппа, як і ў А-100, аранжавы. Дарэчы, як і ў украінскай рэвалюцыі… Не хацелася б каб апошняя асацыяцыя спрацоўвала.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

kuksachev

Тэолаг-рэлігіязнаўца, муж, бацька двух сыноў

05 студзеня 2015 | Блогі | Тэгі:



Блогі