Пятніца. Вечар. Выпадак на вакзале
Еду на вуліцу Ленінградскую праз Кірава, першы раз пасля таго, як там забаранілі стаянку і ўезд аўто ў зону тралейбуснага прыпынку на прывакзальнай плошчы. Вісіць “цэгла”. Думаю я сабе (напэўна, як бландынка), што гэта для правай паласы, еду налева, а там таксама “цэгла”, уключаю аварыйку, а тут адкуль не вазьміся машына ДАІ намалявалася. Выходзіць гэты бравы даішнік, бярэ мае дакументы і строгім голасам кажа “Хадземце!”. Саджуся ў машыну ДАІ і нават не апраўдваюся, ведаю, што парушыла.
Кажа мне: “Штраф 2 базавыя”, а ў мяне ў кашальку 10 000 беларускіх і 20 даляраў. Я кажу, што заплаціць на месцы не магу, бо няма беларускіх грошай, толькі 20 даляраў. І тут гэты дзяржаўны муж кажа мне: “Давядзецца тады ў вас талон забраць, паедзеце ў ДАІ там пабольш штраф выпішуць і запіс у талон”. А я яму: “Дык а выхад яки, у мяне ўсё роўна няма чым яго цяпер аплаціць?”
А ён мне так спакойненька: “Дык я магу нічога і не пісаць”.
І тут на 5 секунд я задумалася, ува мне ў гэты час змагаліся 2 чалавекі: адзін, які не хоча запіс у талон і не хоча ехаць мудохацца ў ДАІ, і іншы, які кажа: “Якая ж ты пасля гэтага альтэрнатыва дзеючай уладзе, калі сама такая ж”.
І я яму кажу з горда паднятай галавой: “Вы, што мне хабар прапануеце даць, дык гэта не да мяне, пішыце пратакол!” Даішнік панікнуў, стаў такім негалоўным у нашай гутарцы, занерваваўся, стаў запаўняць свае паперкі. А я ўсміхалася. І адчувала, што зрабіла ўсё правільна.
І такі заплаціла я штраф 3 базавыя ў бюджэт. І напакутвалася з гэтым ДАІ. Але ні разу не пашкадавала, што не заплаціла даішніку.
Правільны выбар – гэта несці адказнасць за свае дзеянні.
А няправільны – патураць сваімі дзеяннямі хабарніцтву і карупцыі.
З днём міліцыі! Няхай яна будзе сумленнай. Гэта залежыць і ад нас.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Вольга Кавалькова
Каардынатар Мінскай гарадской арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянскай дэмакратыя». Нарадзілася 26 студзеня 1984 года ў Мінску. Беларуска. Адукацыя вышэйшая, юрыст. Кіраўнік кампаній па зменах заканадаўства «У абарону жыцця» і «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю». Падчас гэтых кампаній было сабрана больш за 60 000 подпісаў, іх вынікам сталі заканадаўчыя змены – увядзенне права лекара адмовіцца ад правядзення аборту, абавязковае псіхалагічнае кансультаванне жанчын, адмена 8 з 10 сацыяльных паказчыкаў для правядзення абортаў, абмежаванне часу продажу алкаголю і забарона нагляднай рэкламы алкагольнай прадукцыі пад выглядам пітной вады.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)