Рэвалюцыя любові

ha2t9iv_678

Я веру толькі ў адну рэвалюцыю:
Любові! Любові! Любові!

“Любові!” – патрабуюць натоўпы.
“Любові!” – скандзіруюць масы.
Любоў пераможа заразу,
Хоць і не адразу.

Такая любоў, роўная дабру.
Такая любоў, штораніцу,
Не стамляецца,
А абнаўляецца.

“Любові!” – патрабуюць натоўпы.
“Любові!” – скандзіруюць масы.
Любоў пераможа заразу,
Хоць і не адразу.

Любоў, што ацаляе раны.
Любоў, што галоднага корміць.
Не хлебам адзіным, але і верай.
Не верай адзінай, але і хлебам.

“Любові!” – патрабуюць натоўпы.
“Любові!” – скандзіруюць масы.
Любоў пераможа заразу,
Хоць і не адразу.

А што ў тваім сэрцы патухла,
А што ў тваім сэрцы пагасла,
Аддай, як апошні агмень
Для суседняй паходні.

“Любові!” – патрабуюць натоўпы.
“Любові!” – скандзіруюць масы.
Любоў пераможа заразу,
Хоць і не адразу.

Я веру толькі ў адну рэвалюцыю.
Любові.

Жнівень 2014.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Nina

Журналіст, паэт.
Самая нелюбімая фраза: “А давай ты напішаш пра мяне артыкул”.
Самая шануемая цытата: “Вялікія воды не могуць патушыць любові, і рэкі не зальюць яе. Калі б хто даваў усе багацці дома свайго за любоў, ён быў бы адрынуты з пагардай” (Песні Песняў 8:7).

14 студзеня 2016 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі