Рускія турысты ў Беларусі
Набліжаецца новы турыстычны сезон, і хочацца распавесьці вам аб сваім вопыце працы з рускімі турыстамі і турыстычнымі групамі, якія прыязджаюць наведаць Беларусь. Сам я працую гідам ад 2008 году, і за гэты час накапіліся сякія-такія назіраньні, якімі і хачу з вамі падзяліцца.
Актуаліі беларускага турызму такія, што 80 адсоткаў турыстычных груп беларускага экскурсавода – расіяне. Гэта наўрад ці вельмі добра – настолькі залежыць ад зьнешняга попыту, але маем тое, што маем, і мусім менавіта з гэтым працаваць. Прычым мы не адзіная такая краіна – часткова такая сітуацыя ва Ўкраіне, Польшчы, Чэхіі, Фінляндыі і Прыбалтыцы. Сьветлая надзея на беларусаў, украінцаў і палякаў, канешне, заўжды ёсьць – вось як устануць ды як паедуць, але пакуль такое не зафіксавана. Беларусаў езьдзіць канешне багата, але гэта часьцей садкі-школы-карпаратывы, астатнія, відаць, вандруюць самі, не карыстаючыся паслугамі гідаў, што сумна.
Праца з рускімі групамі, безумоўна, мае свае асаблівасьці – гэта і больш простае выкладаньне ім нашай гісторыі, бо шмат чаго яны чуюць упершыню, і адстойваньне менавіта беларускага позірку на гісторыю, бо, як вучылі мяне яшчэ на курсах экскурсаводаў, мы прэзентуем краіну і гісторыю зь беларускім пунктам гледжаньня, а ня рускі варыянт нашай жа гісторыі. Часам гэта канешне канфліктна – ВКЛ, РП, Расійская імперыя, СССР, 17 верасьня, Віскулі і г.д., але ж мусім працаваць і спакойна тлумачыць беларускі погляд на гэтыя падзеі. Расіянам заўжды цікава слухаць і зьдзіўляцца, чуючы пра беларусаў, якія сталі знакамітымі за мяжой – Агінскі, Міцкевіч, Дамейка, Касьцюшка і г.д.
Тэмы, якія варта асьцярожна закранаць у працы з такімі групамі – спадчына Расійскай імперыі і СССР, бо тут хутчэй за ўсё позіркі гасьцей будуць супрацьлеглыя ўласным, таму прасьцей і правільней тут не спрачацца, а цікава распавядаць – слухаць іншыя меркаваньні групы часьцей за ўсё ў стане. У сувязі з апошнімі сумнымі падзеямі лепей не абмяркоўваць Украіну.
Турысты з Расіі таксама бываюць рознымі – спартсмэны, настаўнікі, школьнікі, і калі знаходзіш да групы падыход, наладжваеш кантакт – атрымліваецца паказваць ім не краіну дранікаў, бульбы і зуброў, а велічную краіну-спадкаемцу Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і тысячагадовай культуры і гісторыі, якой мы і зьяўляемся.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Павел Дзюсекаў
Каталік. Нарадзiуся у Мінску, скончыу БДПУ iмя М. Танка. Гiсторык, палiтолаг, экскурсавод. Заснавальнiк праекту дабрачынных экскурсiй па Мінску “Вандроўкi ў мінулае”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)