Самаўваскрашэнне Хрыста

храмНабліжаўся час юдэйскай Пасхі, і Ісус пайшоў у Ерусалім. У храме Ён ўбачыў людзей, якія прадавалі быкоў, авечак і галубоў; ля сталоў сядзелі тыя, хто мяняў грошы. Зрабіўшы з вяровак бізун, Ён выгнаў з храма ўсіх гандляроў, а таксама авечак і валоў. Ён перакуліў сталы мянялаў, рассыпаўся іх манеты.

— Прыбярыце гэта адсюль! — казаў Ён прадаўцам галубоў. — Як вы можаце ператвараць дом Айца Майго ў базар!

Яго вучні ўспомнілі запісанае ў Пісанні: «Рэўнасць пра дом Твой зьядае Мяне». Тады юдэі спыталіся ў Яго: — Якім знакам Ты можаш даказаць нам, што Ты маеш права ўсё гэта рабіць? Ісус адказаў ім: — разбурыце гэты храм, і Я за тры дні аднаўлю яго. Юдэі адказалі: — Гэты храм будаваўся сорак шэсць гадоў, а Ты збіраешся аднавіць яго ў тры дні? Пасля таго як Ісус уваскрос з мёртвых, вучні ўспомнілі Яго словы і паверылі Пісанню і словам Ісуса.

Іаана 2: 13-20, 22 НРП

Каб разгледзець з вамі экспазіцыю гэтага тэксту, я ўзяў на аснову пропаведзі 18 верш: «Які знак пакажаш, што ты маеш права гэта рабіць?»

Тры пытанні, на якія мы павінны адказаць, разглядаючы гэты тэкст, гэта:

Што «гэта» робіць Ісус?

Якое права Ён мае ГЭТА рабіць?

Якім чынам Ён даказвае сваё права на ГЭТА?

Такім чынам, першае пытанне — што? Што робіць Ісус. Ён, прыйшоўшы ў храм, выганяе з яго ўсіх гандляроў. Сапраўды, прыйдзі мы на рынак і зрабі нешта падобнае, усе б запатрабавалі ад нас тлумачэнняў, і ў судзе нам паставілі б хуліганства і пасадзілі на 14 сутак пад арышт. Якое права Ісус мае гэта рабіць, то бок выганяць гандлюючых, якім відавочна дазволілі першасвятары гэта рабіць. Але мы ж памятаем, што справа адбываецца не на рынку, а ў храме. Гандаль быў арганізаваны пад добрай, і нават біблейскай падставай. Закон прадпісваў з’яўляцца ў храм на пакланенне з ахвярнымі жывёламі, а ў свята кучак прыносіць з сабой дзесяціны ўраджаю. Калі ж далёкая дарога, то трэба было прыходзіць з грашыма і на месцы купляць неабходнае. Такім чынам, рынак пры храме павінен быў дапамагчы ў глыбокай пашане Богу паломнікам. Ну і прызнаемся, рынак той не ў самым храме, не каля ахвярніка знаходзіўся. У чым жа праблема? Што зрабіў Ісус?

Рынак быў зроблены на двары язычнікаў. Паколькі язычнікам нельга было заходзіць далей, для іх было пабудавана месца за забароненым перыметрам. Язычнікі, прыходзячы ў храм, з гэтага месца маглі назіраць за набажэнствам у храме. Іншымі словамі, рынак перашкаджаў язычнікам прыходзіць да Бога.

Звярніце ўвагу, што Іаан цытуе псальм (68 псальм). Калі Ісус зрабіў ГЭТА, вучні ўспомнілі псальм: «Рэўнасць пра дом Твой зьядае Мяне». Чаму яны яго ўспомнілі? Таму што ў ім вядзецца пра рэўнасць аб Храме? Важны змест псальма. Там Давід кажа пра сваю пакуту з-за пераследу з боку адзінаверцаў, прычым пакуту беспадстаўную, цярпенні, што вынікаюць з яго набожнасці і клопату пра ўсіх, хто праўдзіва прагне служыць Богу.

Што зрабіў Ісус? Ён выгнаў рынак з храма, бо гэта перашкаджала пакланенню прыходзячым у храм язычнікам. Ісус клапоціцца аб тых, хто жадае шчыра пакланяцца Богу.

У пасланні Паўла напісана, што Ісус сваёй смерцю і ўваскрасеннем разбурыў і гэтую перашкоду – агароджу, якая раздзяляла юдэяў і язычнікаў, сцяну, якая не пускала язычнікаў ў забаронены перыметр.

Цяпер другая частка. Якое права мае Ісус? Адказ просты, ён Сын Божы. Звярніцеся да першага раздзела Евангелля і ўспомніце, з чаго пачынаецца Іаан. Ён даказвае, што сам Бог (Логас), Які стварыў Свет, прыйшоў у тое, што належыць Яму, але там Яго не прынялі. І вось Ён прыходзіць у храм, які, па яго чароўнай задумцы, прызначаўся для пакланення Айцу, але не ўсе могуць гэта зрабіць. Такім чынам, якое права ёсць у Ісуса? Боскае права творцы і ўладальніка. Ён Бог!

Якія ў Яго доказы. Прыйдзі я на рынак, пачні наводзіць парадкі … вось бабулі каля рынка стаяць і нелегальна гандлююць, прыйдзі я іх праганяць, я павінен даказаць, што маю права гэта рабіць. Дзе мая міліцэйская форма? Дзе маё пасведчанне, што я працую ў міліцыі і маю права гэта рабіць?

Якія доказы таго, што Ты Ісус, Сын Божы? Дзе тваё пасведчанне?

Ісус адказвае: «забіце мяне, і праз тры дні я Сам сябе ўваскрашу». Па літаратурнай задумцы Іаана, цуды, якія здзяйсняюцца Ісусам, з’яўляюцца доказам Яго Боскасці. Пра гэта Іаан піша ў канцы Евангелля. Такім чынам, якім цудам дакажаш, што ты Сын Божы? Ісус адказвае: «цудам ўваскрэсення з мёртвых».

Пры гэтым хачу адзначыць, што не ўваскрасенне як такое, даказвае боскасць Хрыста. Уваскрэшаны прарокам Іллёй сын удавы не з’яўляецца Богам, хоць і быў уваскрэшаны з мёртвых. Тады што? САМАЎВАСКРАШЭННЕ Хрыста!

— Чым ты дакажаш, што Сын Божы?

— Забіце Мяне, і я праз тры дні сам сябе ўваскрашу.

Менавіта так гучыць адказ Ісуса: «я аднаўлю». Цуды, якія здзяйсняюцца Ісусам, даказвалі Яго Боскасць, і найбольшым цудам, учыненым Ім, было цуд самаўваскрашэння.

Калі Ісус уваскрос з мёртвых, вучні ўспомнілі гэтую гісторыю. Яны ўспомнілі і словы пра самаўваскрашэнне, і ўспомнілі 68 псалом, і паверылі як у доказ слоў Ісуса, так і ў Пісанне, маецца на ўвазе 68 псальм.

І ў што ж яны паверылі? У тое, што Ісус Хрыстос ёсць Сын Божы, пацярпелы для тых, хто прагне пакланяцца Богу, і пацярпелы, каб забяспечыць рэалізацыю гэтага жадання богашанавальнікаў. Ісус — гэта Бог, які клапоціцца аб пабожных людзях.

Доказ гэтага былі прадастаўлены ўсяму свету ў цудзе самаўваскрашэння Хрыста.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

удальёёў

Сяржук Удальёў. Пастар Эвангелічнай рэфармацкай царквы (Мінска-Магілёўская дыяцэзія), прэзбітэрыя святога Ансэльма, CREC. Магістр багаслоўя. Нарадзіўся 5 ліпеня 1976 года.

12 сакавіка 2018 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі