Шлюб як вайна

2 (1)

Я неяк не задумвалася, што ёсць людзі, як жаночага, так і мужчынскага полу, якія перад заключэннем шлюбу рыхтуюцца выбіваць сабе нішцякі ў партнёра. Сур’ёзна! Проста выбіваць! Не “я для цябе, а ты для мяне”, а «калі ты нешта, то мне за гэта будзе тое». Ну напрыклад, вось муж хоча сустрэцца з сябрамі, а жонка такая: «Ок, але за гэта ты мне купіш бранзалеткі swarovski». І г.д. Ці жонка такая: «Хочацца ў кіно», а муж — «ок, але за кіно ты мне будзеш дазваляць тыдзень есці, што захачу, і півасік».

І вось людзі ўпэўненыя ў тым, што гэта норма, што так ва ўсіх сем’ях… Я не спрачаюся, напэўна, у многіх, але не самых шчаслівых. Гэта эгаізм, ці што… Не, наогул гэта трызненне і вымагальніцтва, гэта абмежаванне асабістай свабоды.

Шлюб жа — гэта саюз, у якім я хачу зрабіць шчаслівым партнёра, а не нажыцца на яго слабасцях, жаданнях, самасцвердзіцца. Я не хачу ваяваць за паход да сяброў, за бранзалеткі, за кіно, за любімую ежу. Я хачу, каб усё гэта было ад вялікай любові, і павагі, і разумення, і ад жадання пацешыць.

Я за амаль 10 гадоў сямейнага жыцця, толькі цяпер здагадалася, што так робіцца… Але не паміж намі. І дзякуй Богу! Для мяне ўвогуле жах, калі мая свабода абмяжоўваецца нават ад часткі. Я не лічу абмежаванні, звязаныя з дзецьмі — гэта іншае, гэта свядомы выбар. Я не магу маніпуляваць, гэта ніжэй маёй вартасці.

Калісьці, яшчэ ў школе, настаўніца па гісторыі нам сказала: «Мая свабода заканчваецца там, дзе пачынаецца свабода іншага чалавека». І вось так вось і ёсць у мяне.

Не жаніцеся, каб браць. Жаніцеся, каб даваць, бескарысліва! Каб дадому хацелася вяртацца, а не адпачываць ад дома дзесьці ў іншым месцы.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

блог

Нарадзілася 26 снежня 1986 года. Фотажурналіст, супрацоўнічала з Telegraf.by, БелаПАН, UDF.by, фотакарэспандэнт Krynica.info. Замужам, трое дзяцей. Каталічка.

29 студзеня 2018 | Блогі | Тэгі:



Блогі