Шоў Беларушчыны. Практыка прымяненьня
Патрапіўшы на курсы “Ды-джэяў Адраджэньня” з самага пачатку ведаў, што гэтае выпрабаваньне мерапрыемствам мяне чакае, і, калі дайшла чарга да практыкі, то ўражаньняў і думак адразу было шмат. Некаторымі зь іх вырашыў з вамі падзяліцца. Цікавым артыкул будзе як для дзеючых і будучых выпускнікоў курсаў, так і для ўсіх тых, хто займаецца асьветай у нашай краіне.
Шоў Беларушчыны – гэта гульня, віктарына, прысьвечаная Беларусі, беларускай нацыянальнай ідэі, хрысьціянству, асьвеце ў галінах беларускай мовы, культуры, гісторыі, геаграфіі, музыкі, спорту і г.д. Рэалізаваны вучэбны працэс праз гульню ў пытаньні і адказы, за якія налічваюцца балы і выдаюцца падарункі.
На пачатку ўрока варта голасна павітацца з вучнямі і распавесьці крыху пра сябе – асоба новага чалавека дзецям цікавая заўжды. Пасьля я дзялю дзяцей па шэрагах на 2 каманды і яны прыдумляюць сабе прыгожую беларускую назву. Чаго я толькі не пачуў! Былі Беларусы, Зубры, Васількі, Вавёркі, Буслы і г.д. Часта праз інфармацыйны фон нашай краіны дзеці кажуць розныя рускія назвы ці напрыклад Бульбашы. Рэагаваць на гэта трэба мякка і тлумачыць, чаму так лепей не называцца. Ці казаць, што за такую назву на старце здыму 10 балаў у каманды – пасьля такой навіны аніводнай прапановы назвы Бульбашы ў мяне болей не было.
Пасьля пачынаецца ўласна гульня – ад таго, як вы рэдагуеце першапачатковы тэкст, а гэта варта рабіць, бо ён хоць і вельмі добры, але базісны, дае магчымасьць праяўляць сваю натуру, г. зн. калі вы гісторык – пашыраем гістарычны блок, калі філолаг – літаратурны і г.д. У выніку ў вас фарміруюцца блокі пытаньняў – Мова, Геаграфія, Гісторыя, Літаратура, Музыка, Спорт і г.д. Мая парада – няхай у Вашых блоках будуць пытаньні для ўсіх узроставых катэгорый, бо прыходзячы на імпрэзу часам ня ведаеш, першы клас будзе перад Вамі, ці 11… Аптымальна працаваць канешне з 4-11 класамі, але і з 1-3 таксама можна ладзіць файныя мерапрыемствы.
Узровень ведаў… Ён розны. Часам трапляюцца слабыя класы, і тут вы нават не гуляеце тады з дзецьмі, а вучыце іх, распавядаеце, а яны часьцей за ўсё слухаюць з захапленьнем, трэніруйцеся быць цікавым апавядальшчыкам. Калі ж клас моцны – яшчэ прасьцей, тут і адкажуць, і дапоўняць, і шмат цікавых пытаньняў зададуць.
Ваша Шоў павінна насіць адбітак вашай індывідуальнасьці – бо тады вы шмат будзеце распавядаць і пытацца пра тое, што цікава і дорага асабіста вам. Для мяне такімі блокамі зьяўляюцца Гісторыя і Літаратура, таму ў сваіх праграмах я раблю стаўку менавіта на гэтыя блокі, і дзецям вельмі цікава даведвацца пра розныя гістарычныя выпадкі і пісьменьніцкія прыгоды.
Фінал Шоў – рэч таксама складаная і цікавая. Я раблю так: калі падарункаў 3, то прашу каманды самім вызначыць сваіх MVP – 2 чалавекі з выйграўшай каманды і 1 з прайграўшай. Суадносна калі падарункаў болей, то прапорцыі можна зьмяняць, але не задорвайце ўсіх, прызы атрыманыя пераможцамі ад таго будуць меней каштоўнымі, а прага астатніх дзяцей цягнуцца да ведаў будзе тым большай, калі вы паабяцаеце прыйсьці да дзяцей праз пэўны час – і, канешне ж ,завітаеце з новай праграмай.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Павел Дзюсекаў
Каталік. Нарадзiуся у Мінску, скончыу БДПУ iмя М. Танка. Гiсторык, палiтолаг, экскурсавод. Заснавальнiк праекту дабрачынных экскурсiй па Мінску “Вандроўкi ў мінулае”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)