Што мы прапануем свету?

крыжУ ліпені гэтага года мне пашчасціла ўзяць удзел у праграме «Аб’яднаныя ў разнастайнасці – рэлігія і талерантнасць у Нямеччыне», арганізаванай нямецкім Інстытутам для замежных адносін. У праграме ўдзельнічалі людзі з 12 краін з Еўропы, Азіі і Афрыкі.

У пэўнай ступені зоркай гэтай паездкі можна назваць каталіцкага біскупа з Нігерыі Стывена Дамі Мамзу, які сваёй адкрытасцю, шчырасцю і жыццярадаснасцю паланіў нават выхадцаў з мусульманскіх краін і прыхільнікаў атэізму.

Разам з тым біскуп не падстрайваўся пад нікога, а наўпрост казаў тое, што ён лічыць праўдзівым. Тычылася гэта ў тым ліку і сучаснага свету і, перадусім, Еўропы. Падчас адной з размоваў ён закрануў пытанне маралі і таго, якія каштоўнасці Захад нясе свету сёння.

Біскуп Стывен нарадзіўся яшчэ ў паганскай сям’і. У яго бацькі было некалькі жонак і некалькі дзясяткаў дзяцей. Увогуле шматжонства была моцна распаўсюджаным тады ў Нігерыі. «Але прыйшлі місіянеры з Еўропы, і сказалі: так нельга. У аднаго мужа мусіць быць адна жонка і ў адной жонкі – адзін муж. І толькі так. Гэта было цяжка, але людзі паверылі, прынялі гэта і адмовіліся ад шматжонства. Але што сёння? Вы (еўрапейцы) прыязджаеце і кажыце, што ў мужчыны можа быць мужчына, а ў жанчыны – жанчына, што можна не жаніцца. Як гэта суадносіцца з тым, чаму вы вучылі раней?» – задаўся пытаннем суразмоўца.

«Вы сустрэлі нас, калі мы хадзілі толькі ў набедраных павязках, і сказалі, што так нельга, што трэба апрануць нагавіцы і кашулю. А што зараз? Што мы бачым, калі прыязджаем у Еўропу?» – падкрэсліў ён.

І сапраўды, што? Ці не варта нам вызначыцца, што мы нясем свету? Ці не варта быць паслядоўнымі?

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

maksim

Журналіст, галоўны рэдактар КРЫНІЦА.INFO

17 кастрычніка 2015 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі