Што такое гендарная ідэалогія?

WomenGenderUndergrad

Урад Венгрыі мае рацыю, калі прапануе скасаваць спецыяльнасць “гендарныя даследванні” ва ўніверсітэтах. Каб толькі хапіла палітычнай волі на гэта…

У падмурку гэтай спецыяльнасці – не навука, а ідэалогія. “Гендарныя даследванні” з’яўляюцца рассаднікам дурной і шкоднай ідэалогіі, а таксама прадукуюць выпускнікоў, якім няма працы.

А гэта штурхае выпускнікоў з забітымі гендарнай ідэалогіяй галовамі шукаць і лабіяваць магчымасць самарэалізацыі і рэалізацыі вывучанай шкоднай ідэалогіі.

Бо што такое гендарная ідэалогія? Гэта тэорыя, згодна якой няма ні мужчынскага, ні жаночага полу, а чалавек сам выбірае да якога полу яму належаць. Ну і далей тэзісы, якія з гэтай тэорыі вынікаюць – пра тое, што можа існаваць “неакрэслены” пол, што хлопчыкаў і дзяўчынак трэба выхоўваць “гендарна нейтральна”, каб не замінаць ім “выбраць” пол, і іншая дурнота.

Гэтая ідэалогія супярэчыць біялогіі – бо навука выразна сцвярджае, што пол вызначаецца тыпам храмасомаў у чалавечым арганізме. Яна ж супярэчыць Богу, бо Бог стварыў чалавека як мужчыну і жанчыну, пра што напісана ў кнізе Быцця. Таксама гэтая ідэалогія патрабуе ўвядзення зменаў у грамадскае, сямейнае жыццё, выхаванне дзяцей і г. д. – хоць немагчыма дакладна прадказаць, якія будуць наступствы гэтага. (Спойлер: нічога добрага).

“У адным пакеце” з гендарнай тэорыяй ідзе адрынанне Хрысціянства, а нават і нянавісць да нашай рэлігіі – бо гендарная тэорыя несумяшчальная з нашай верай. Тым часам некаторыя дзеячы жадаюць, каб гэтая ідэалогія была абавязковай, каб падтрымлівалася на дзяржаўным узроўні, каб пад гэтую ідэалогію змяніць законы і праграмы навучання ў школах.

Таму варта адкрыта казаць, што гендарная ідэалогія – гэта шкоднае ілжэвучэнне, і трэба супрацьдзейнічаць яе распаўсюджанню, і старацца не пусціць яе ў Беларусь.

Фота usd.edu

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

шыталь

журналіст, грамадскі актывіст

18 жніўня 2018 | Блогі | Тэгі:



Блогі