Слова на новы год

26235296_1761141660582849_283269452_n

2018! Калі б вы спыталі мяне, што я зараз адчуваю ў гэты момант надыходу Новага 2018 года, то я б збянтэжана адказаў вам: “Сумная мая доля, я вымушаны сказаць, што час жыцця нашага скараціўся яшчэ на адзін год, усе мы бліжэй падышлі да той грознай межы, ад якой няма вяртання, па якім або вечная ўзнагарода, або страта бясконцая”.

Але калі падумаць добра, то чаму гэтая навіна павінна быць для нас сумнай, тым больш для хрысціян? Ці сумуе сын, які знаходзіцца на чужыне, што вяртаецца дадому да свайго бацькі? Ці скардзіцца зняволены на тое, што скараціліся дні яго знаходжання ў няволі? Ці сумае хворы, ведаючы, што ўжо хутка стане здаровым? Хто ж усе мы тут на зямлі, як не вандроўнікі ў зямлі чужой, як вязні плоці і крыві, якім калісьці трэба будзе выйсці на свабоду духу. А гэта значыць, што калі апавешчаная намі вестка аб скарачэнні нашага часу, нашага зямнога жыцця, сумная для кагось, то гэта толькі таму, што мы забыліся пра сваю Радзіму, звыклі адчуваць асалоду ад сваёй хваробы.

Чагось у гэты момант ўспомніўся мне біблейскі ўрывак пра баль вавілонскага цара Валтасара, пра які распавядаецца ў кнізе прарока Данііла. Нябачная рука на сцяне палаца напісала гэтыя страшныя словы: іўр. מְנֵא מְנֵא תְּקֵל וּפַרְסִין, “мене, мене, тэкэл, упарсін”, што азначае: мене — вызначыў Бог царства тваё і паклаў канец яму; текел — ты ўзважаны на вагах і важыш вельмі мала; упарсін — падзеленае царства тваё і аддадзена Мідзянам і персам (Дзеянні. 5:25). Увогуле жыццё наша напоўненае журбой і нездарма Псалмаспявак Давід заклікае: “Дні гадоў нашых — семдзесят гадоў, а як пры сіле — восемдзесят гадоў, і лепшы час іх — праца і хваробы: час хутка праходзіць, і мы знікаем» (Пс. 89:10).

Прарок нездарма яшчэ і параўноўвае жыццё наша з павуціннем: дні гадоў нашых як павуцінне. Паглядзіце на працу павука. Колькі працы і цярпення, на наш погляд, прыклала гэта істота. Але падзьмуў вецер — і яна разбураная. Праца ляжыць разам з майстэрскім мастаком у брудзе.

Гэта ўсё пішу вам, каб вы не зненавідзелі свет, а для таго, каб мы зразумелі, што калі мы тут на зямлі і адораныя шчасцем, то гэта нам даецца на вельмі кароткі перыяд, у параўнанні з вечнасцю.

Таму, карыстаючыся дарамі гэтага свету, каб мы не забывалі аб дарах вечных — духоўных каштоўнасцях. Мы ўсе павінны праводзіць сваё жыццё з філасофіяй вандроўніка і прыхадня, які шукае вышэйшага гораду, нябеснага дома, мастаком якога ёсць наш Творца — Гасподзь Бог, які ідзе Нованароджаным да нас у славе. Амін!

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

18191047_1502646996432318_90157670_n

Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Дзімітрый (Рудзюк), мітрапаліт Львоўскі і Сокальскі

02 студзеня 2018 | Блогі | Тэгі:



Блогі