Справы Айца

bible-pictures-sadducees-pharisees-1138177-mobile

5 Кажа Яму Хама: Госпадзе! ня ведаем, куды йдзеш; дык як можам ведаць дарогу?

6 Ісус сказаў яму: Я і дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто ня прыходзе да Айца, калі не цераз Мяне;

7 калі-б вы пазналі Мяне, пазналі-б і Айца Майго; і ад сяньня ведаеце Яго і бачылі Яго.

8 Кажа яму Піліп: Госпадзе! пакажы нам Айца, і годзе з нас.

9 Кажа яму Ісус: гэтулькі часу я з вамі, і ты не пазнаў Мяне, Піліп? Хто бачыў Мяне, бачыў Айца; як жа ты кажаш: пакажы нам Айца?

10 Ці ж ты ня верыш, што Я ў Айцу і Ацец у-ва Мне? Словы, што кажу вам Я, ад Сябе не кажу. Ацец, што ў-ва Мне, Ён робіць дзелы.

11 Верце Мне, што Я ў Айцу, і Ён у-ва Мне; каліж не, верце Мне па самых учынках.

12 Запраўды, запраўды кажу вам: хто веруе ў Мяне, будзе рабіць учынкі, якія Я роблю, дый большыя за іх зробіць: бо Я да Айца Майго іду.

(Іоан 14:5-12)

Ісус аб’яўляе Айца

Спачатку разгледзім вершы 6 і 7. У іх адкрытая важная ісціна: па-за Ісуса Хрыста не можа быць пазнання Бога. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Яго.

А сёмы вершы цікавы яшчэ і тым, што ён з’яўляецца паўторам слоў Ісуса сказаных яшчэ ў восьмым раздзеле. Змест восьмага i чатырнаццатага раздзелаў пераклікаецца паміж сабой з некаторай розніцай. У восьмым раздзеле чытаем: Ісус кажа да юдэяў, якія супрацьстаяць яму і шукаюць падставы забіць Яго, што іх праблема ў тым, што не ведаюць Айца і не маюць любові да Яго. Але яшчэ Ён кажа, што яны не ведаюць Айца, таму што не ведаюць Яго (8:19)

І вось у чатырнаццатым раздзеле мы чытаем, як Ісус, набліжаючыся да дня сваёй смерці, гутарыць з вучнямі і кажа ім такія ж словы: «калі б вы мяне ведалі, ведалі б і Айца». Але што адрознівае вучняў ад юдэяў з 8 раздзела? Ісус дадае: «з гэтага часу вы ведаеце Яго, і бачылі Яго». Вучні спазналі Айца, таму што спазналі, а не адкінулі Ісуса Хрыста.

Такім чынам, першая важная ісціна: мы не можам верыць у Бога, калі мы не верым у Хрыста, не спазналі Хрыста.

Ён адкрывае Айца ў справах

Другая важная ісціна, якой павінны навучыцца мы: у чым складаецца гэта пазнанне Хрыста і ў Ім пазнанне Айца.

Чытаем. Хама, пачуўшы пра Айца і пазнанне Яго праз Ісуса, звяртаецца да Хрыста з просьбай: «пакажы нам Айца». Гэта значыць, што ён нібы думае, маўляў «Ты ж сказаў, што мы з гэтага часу убачылі і пазналі Айца, але мы не бачылі. Пакажы нам Яго». Але Ісус адказвае: Хама, я столькі часу з вамі і ты не бачыў Айца? Я ўвесь час паказваю вам Айца, вы ўвесь час бачыце Яго ўва мне. «Хто бачыў мяне бачыў і Айца».

10 і 11 вершы, там гаворыцца пра спосаб раскрыцця Хрыстом Айца. Ён творыць дзеі, якія даў Яму тварыць Айцец. Гэтыя самыя справы паказваюць што Сын і Айцец — адно. Але пра якія дзеі ідзе гаворка? Каб зразумець гэта, нам трэба вярнуцца да вытокаў, да сёмага раздзелу верш 21: «адну справу стварыў я і вы ўсё дзівіцеся…». Гэтую справу, з-за якой разгарнуліся наступныя падзеі, з-за якой юдэі шукалі забіць Ісуса, і Ён быў вымушаны пакінуць Юдэю і праводзіць час у Галілеі, навучаючы сваіх вучняў там. І гэтая справа, з-за якой Ісус уступіў у спрэчку з юдэямі ў сёмым, восьмым і дзявятым раздзелах, на свяце кучак. А ўсё пачалося з ацалення Исусам (гэта пяты раздзел) чалавека, які ляжаў у купальні, які чакаў цудадзейнага руху вады. Вылячэнне было здзейснена ў суботу, і юдэі абурыліся.

Да таго ж Ісус сказаў ім, што Ён ацаляе ў суботу, бо Айцец так робіць. Гэта ўзмацніла гнеў юдэяў, якія ўбачылі ў гэтых словах блюзнерства. Яны не маглі паверыць, што Сам Бог прыйшоў у плоці.

Такім чынам, Айцец з’яўлены Сынам ў справах міласэрнасці. Бог ёсць міласэрны бог! І юдэі не спазналі Бога як літасцівага Бога. Ісус кажа ім, што іх бацька — д’ябал, а таму яны робяць яго справы. У іх няма міласці, яны не спагадаюць тым, хто ў патрэбе, і шукаюць забіць Хрыста за ўчыненыя ім справы міласэрнасці.

Яны не спазналі сутнасці Закона, для іх важная яго форма, а не змест.

Як?! Як Ты ацаліў у суботу?!

Спрабуючы выратавацца Законам, яны не спазналі, што сутнасць і змест Закона — гэта ласка, аб’яўленая Богам у Хрысце. Пяты раздзелы вершы 38-40, там Ісус кажа пра гэта. У 39 вершы Ён кажа: «Даследуйце пісанні, вы праз іх думаеце мець жыццё вечнае, але вы не зразумелі іх сутнасці, што яны сведчаць пра Мяне». Такім чынам, Закон казаў пра міласць Божую, яўленую ў Хрысце, а не пра форму і строгай захаванне пастаноў Закона.

Мы павінны адкрываць Айца ў Яго справах

Цяпер паглядзіце на 12 верш 14 раздзела: «Хто верыць у Мяне будзе тварыць справы, якія я ствараю і нават больш учыніць». Дзіўна, што некаторыя хрысціяне не разумеюць гэты верш і не разумеюць, пра якія дзеі ідзе гаворка. Яны кажуць, маўляў, Ісус тварыў цуды, а мы яшчэ больш цудаў створым. Ды не пра цуды ідзе гаворка. Хоць у іх і быў яўлены Айцец, але ў іх была паказаная Яго міласць. Гаворка ідзе не пра цуды, а пра справы міласэрнасці. Веруючыя ў Хрыста павінны ўяўляць сабой Хрыста, і ўяўляць сабой Айца ў міласці да людзей.

Як часта бывае, мы глядзім на людзей з нейкай злосцю, маўляў, «ох ужо гэтыя грэшнікі, халдзеі …», мы мыслім сябе праведнымі, узносімся над імі. Але ў гэтым мы не выяўляем справы Божыя, не выяўляем сабой літасцівага Бога.

Такім чынам, справы, якія мы павінны тварыць, гэта не справы Законніцтва, а справы Закона, якія адкрываюць міласэрнасць Божую, аб’яўленую ў Хрысце.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

удальёёў

Сяржук Удальёў. Пастар Эвангелічнай рэфармацкай царквы (Мінска-Магілёўская дыяцэзія), прэзбітэрыя святога Ансэльма, CREC. Магістр багаслоўя. Нарадзіўся 5 ліпеня 1976 года.

22 жніўня 2016 | Блогі | Тэгі:



Блогі