Спроба растлумачыць дзеі Маскоўскага Патрыярхату

41777870_276614156508138_4538662331625766912_n

Святы Ігнаці Баганосец кажа: «Што толькі і Еўхарыстыя праўдзівая, якая здзяйсняецца епіскапам». Адсюль выснова — калі могуць саслужыць святары абедзвюх патрыярхатаў, а біскупы не могуць, бо так вынікае з рашэння Сінода МП, то тады гэта можна разглядаць як сур’ёзны адыход ад вучэння Праваслаўнай Царквы. Калі гэта і далей будзе практыкавацца, то гэта глядзіцца як ерась з боку тых, хто яе спарадзіў.

Першай і галоўнай справай кожнага епіскапа ёсць ўзначаленне ім Боскай Літургіі. Усе астатнія справы для іерарха з’яўляюцца другараднымі. У Старажытнай Царкве ўсе царкоўныя Таямніцы — хрышчэнне, памазанне, шлюб і інш. здзяйсняліся падчас Боскай Літургіі. «Таму біскуп, — кажа таленавіты багаслоў сучаснасці, мітрапаліт Пергамскі Ян Зізіўлас, — уступіў у ўладу даваць святарам дазвол на служэнне не толькі Боскай Літургіі, але і ўсіх Таямніц».

Гэта вынікала з таго, што ён, епіскап, прадстаіць на Літургіі і таму ўсе, што на ёй здзяйснялася, адбывалася паводле яго дабраслаўлення. Зыходзячы з такога меркавання, епіскап не адмініструе, а служыць, бо ўсё ў Царкве, паводле вучэння, адбываецца вакол Еўхарыстыі. Тады атрымліваецца так, што калі Руская Царква забараніла сваім іерархаў саслужыць з Канстанцінопальскімі, то гэтая забарона аўтаматычна кладзецца на духавенства, на святароў. Ці ж тады знікае ўсякі сэнс саслужыць святарам абедзвюх Цэркваў, калі не саслужаць Еўрыстычна епіскапы гэтых Цэркваў. Таму не можа быць якіх прыступак разрыву Еўхарыстычнага яднання: або яно ёсць, або яго зусім няма.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

18191047_1502646996432318_90157670_n

Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Дзімітрый (Рудзюк), мітрапаліт Львоўскі і Сокальскі

15 верасня 2018 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі