Свабода
Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным.
Ад нараджэньня закладваецца ў чалавека інстынкт свабоды.
Васіль Быкаў
Свабода, воля, незалежнасьць… Як шмат у гэтых словах для кожнага чалавека, наколькі па-рознаму могуць успрымацца яны натуральнымі памкненьнямі для адных, а ў той жа час – чымсьці незапатрабаваным і нават шкодным для іншых.
Для кагосьці свабода – гэта проста магчымасьць жыць, а хутчэй – існаваць, каб ніхто не замінаў хадзіць на 8-мігадзінную працу 5 дзён на тыдзень, дзе збольшага няма рэальнае дзейнасьці, а ёсьць прасіджваньне штаноў ды марнаваньне часу. Пасьля ж гэтае няхітрае імітацыі працы такія “вольналюбіўцы” ужываюць знакамітыя “чарку ды шкварку”, глядзяць зомбіскрынку, чытаюць прапагандысцкую прэсу, праўда ня цалкам, а толькі тыя кавалкі, якія высоўваюцца з-пад няхітрае закусі, а пасьля з такімі ж ня надта прыхільнымі да працы, аднак зь вялікімі знаўцамі ўсяго ды ўся сябрукамі абмяркоўваць, што ўсе беды ў краіне ад злашчаснае Амэрыкі, нават загажанасьць пад’езду, чэргі ў паліклініках, а таксама кошт на гарэлку ды іншыя пладова-ягадныя напоі.
Хтосьці бачыць свабоду як магчымасьць праявы разнастайнае творчасьці, якую часта блытаюць з уседапушчальнасьцю, калі размалёўваюцца помнікі гісторыі, альбо праводзяцца пэрформансы са зьнішчэньнем кнігаў, карцінаў ці іншых артэфактаў. Такія людзі таксама лічаць сябе вольнымі, аднак забываюцца, што ёсьць цудоўны прынцып, шмат дзе апісаны ды сфармуляваны, аднак як мала тых, хто яго прытрымліваецца, а ня толькі дэклямуе. Гутарка пра тое, што свабода ёсьць да таго моманту, пакуль яна ня шкодзіць свабодзе іншых людзей. Як шкада, што ўсе хочуць быць тымі, для каго мусіць быць выключэньне, а ня тымі, хто пачынае ствараць ўзаемапаважаванае грамадзства зь сябе, з уласнага прыкладу.
Аднак, вядома, ёсьць і тыя, хто імкнецца да той свабоды, калі штодня можна пачувацца вольным, жыць належным ды незалежным чынам, памятаць ды шанаваць сваіх продкаў, быць вартым грамадзянінам той краіны, дзе нарадзіўся.
То бок, для гэтых людзей свабода ёсьць натуральнаю чалавечаю праяваю, простай жыцьцёвай неабходнасьцю, калі, паводле Васіля Быкава, “Чалавек, які аднойчы адмовіўся ад волі, назаўжды робіцца вязьнем”.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Алесь Мазанік
Мэнэджар культурніцкіх праектаў, мае дыплом Мінскага інстытуту кіравання, заснавальнік і кіраўнік інтэрнэт-крамы imbryk.by, ды-джэй Адраджэння. Актыўна спрычыніўся да дзясяткаў музычных, выдавецкіх, грамадскіх акцыяў, паспяховы беларускамоўны прадпрымальнік.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)