Топ-12 каталіцкіх фэйсбукаў

A view of Facebook's logo May 10, 2012 iСёння паспрабуем прыгледзецца да найбольш вядомых профіляў каталіцкіх святароў і актывістаў. Кожы з іх піша пра тое, што цікава асабіста яму, але ж усіх іх яднае вера ў Хрыста. Гэты топ-12 можа падацца вельмі суб’ектыўным, але допісы гэтых людзей вартыя кожнай фрэндленты. Тут і інфармацыя, і сутыкненне поглядаў, і простая прысутнасць цікавага чалавека.

c013d-clip-31kbКс. Сяргей Сурыновіч, пробашч з Друі, з зайдросным пастаянствам посціць здымкі і расповеды пра апошнія падзеі ў сваёй парафіі. Святар не саромеецца падзяліцца ўласнымі роздумамі і перажываннямі, распавесці пра пасаджаную кветку ці свой вячэрні шпацыр. Кс. Сяргей уваходзіць у секцыю па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў, таму тэма перакладу Бібліі на беларускую мову таксама не амінаецца ўвагай. Паказчык 2517 сяброў з’яўляецца адным з самых высокіх сярод каталіцкіх святароў.

https://www.facebook.com/surynovic?fref=ts

37a34-clip-15kbФэйсбук кс. Юрыя Барка можна занесці ў спіс людзей, допісы якіх заўсёды цікавыя. Рэдкія, але цікавыя. Заснавальнік piligrymka.by дзеліцца асабістымі назіраннямі з падарожжаў, роздумамі над беларусамі і не саромеецца падзяліцца сваім здымкам з дагледжанай барадой і ў модным пінжаку, які б мужык з Гібулічаў назваў бабскім, а чытачка citydog лайкнула б з думкай “нічога такі”. Ужо сама аватарка стыльна апранутага святара з куфалем цёмнага піва прыцягвае да сябе ўвагу. Колькасць каментараў да яго меркаванняў часам пераходзіць за 10 і 20. Вось і вынік: 2657 сяброў. Лідар сярод беларускага духавенства.

https://www.facebook.com/yury.barok

1513a-clip-21kbПрофіль прэсавага сакратара канферэнцыі каталіцкіх біскупаў кс. Юрыя Санько бясспрэчны лідар у намінацыі вясёлы і дасціпны. На старонцы можна сустрэць перапосты пра тое як з лічбы 29 намаляваць качачку, відэа са смешным гібонам, артыкулы пра блакітны месяц і чаму ня трэба ўключаць кандыцыянер адразу пасля таго, як завёў машыну. Акаўнт дадае ў ленту пазітыву, хоць, шчыра кажучы, робіць гэта зрэдку. Вынік – 1671 сябар. Застаецца пажадаць большай актыўнасці і чакаць новых пазітыўных допісаў. Галоўнае, каб які-небудзь зласлівы журналіст не ўспрыняў фэйсбук кс. Юрыя засур’ёзна.

https://www.facebook.com/georgius.sanko?hc_location=ufi

88ee2-clip-26kbПрофіль біскупа Аляксандра Яшэўскага адназначна можна назваць прарывам каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Іерарх з парумесячным стажам, мінаючы ўсе стэрэатыпы, узяў і апярэдзіў усіх біскупаў краіны ў гэтым пачынанні. Салезіянец дзеліцца планамі сваіх візітаў у розныя мясціны Беларусі, адказвае на каментары, лайкае, віншуе з надыходзячымі святамі і нават робіць перапосты. Вынік пакуль што невялікі – усяго 679 сяброў, але ж гэта яшчэ пачатак. Спадзяемся, што першы блін не стане комам.

https://www.facebook.com/profile.php?id=100010000711518&fref=ufi

a5e85-clip-26kbМаючы найменшую колькасць сяброў (215), кс. ДанілаСваяк (Сваяк – псеўданім, так насамрэч – Мыслянцаў), уражвае майстэрствам заўважвання ў штодзённасці розных дробязяў і пісаннем пра іх у сваім профілі. Непаўторныя і жывыя здымкі, нотка палітыкі, парафіяльныя расповеды і добрае пачуццё гумару напэўна будуць заўважаны ў ленце пасля знаёмства са святаром у сеціве.

https://www.facebook.com/ajciec.danila

У катэгорыю слабавата адназначна заносяцца профілі рэдактараў асноўных каталіцкіх СМІ: кс. Віктар Місевіч (Каталіцкі Веснік catholicnews.by), кс. Павел Салабуда (Слова Жыцця slowo.grodnensis.by), кс. Аляксандр Амяльчэня (Беларуская рэдакцыя ватыканскага радыё be.radiovaticana.va), кс. Юрый Марціновіч (Афіцыйны партал канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі catholic.by). Калі рэдактар catholic.by хаця б зрэдку посціць здымкі са сваіх падарожжаў ці нейкіх адмысловых падзеяў Касцёла, дык на рэшце акаўнтаў можна знайсці толькі віншаванні з Днём Нараджэння, Вялікаднем ці Калядамі. Па колькасці сяброў сярод рэдактарў лідзіруе кс. Юрый Марціновіч з 973-ма асобамі ў спісе, рэшта мае па некалькі сотняў. Падаецца, што рэдактару якога-кольвек выдання не зашкодзіла б прысутнасць у сетцы. Прыклад паспяховага Юрыя Зісера так і круціцца на языку.

f9bdd-clip-25kb

https://www.facebook.com/jerzy.martinowicz?fref=ts

63106-clip-9kb

https://www.facebook.com/solobuda?fref=tl_fr_box

c6578-clip-29kb

https://www.facebook.com/viktar.misevich?fref=ts

9621b-clip-11kb

https://www.facebook.com/vatican.by?fref=tl_fr_box

60de3-clip-33kbАндрэй Мікалаеў з’яўляецца хіба што найбольш актыўным каталіцкім карыстальнікам фэйсбуку ў Беларусі. Некалькі допісаў штодзень, усюдыісныя каментары і лайкі ўражваюць сваёй частасцю. “На тусоўкі ўжо няма ані сіл, ані часу, ані жадання”, — дадае сам Андрэй, — “а фэйсбук гэта тая ж вуліца – толькі больш зручная і камфортная”. Аднак варта заўважыць, што доўгія ўрыўкі артыкулаў, якія ён устаўляе ў ленту, часам пачынаюць перашкаджаць і, не дай Божа, нагадваць спам. А таму трэба было б папрацаваць над ёй, тэхнікай. Як вынік — 1090 сяброў.

https://www.facebook.com/profile.php?id=1006304815&fref=tl_fr_box

af84a-clip-32kbКастусь Шыталь з Глыбокага можа зацікавіць карыстальнікаў сваімі разважаннямі над Біблійнымі ўрыўкамі, роздумамі пра гісторыю і сучаснасць Беларусі і рознымі краязнаўчымі допісамі. Добра арыентуючыся ў беларускай касцельнай рэчаіснасці, актывіст уздымае вострыя пытанні і актыўна ўдзельнічае ў іх абмеркаванні. На яго думку, у сеціве трэба “менавіта прысутнічаць – не павучаць і не навязваць веру гвалтам”. 1171 сябар.

https://www.facebook.com/kastus.shytal?fref=tl_fr_box

1b617-clip-20kbНапрыканцы ўзгадаем яшчэ намесніка галоўнага рэдактара krynica.info Максіма Гацака. Тут і палітыка, і вера, і здымкі з сям’ёй і мора абмеркаванняў. Калі ў святароў-рэдактараў з фэйсбукам складваецца неяк слабавата, дык свецкі рэдактар хрысціянскага парталу паказвае, што калі мець сям’ю, працу і іншыя абавязкі, то на маленькі допіс часу хопіць заўсёды. 731 сябар.

https://www.facebook.com/maksim.hacak?fref=ts

Зразумела, што свет клінам на фэйсбуку не сышоўся, але ж, як бы ні было, гэта магчымасць, якую можна выкарыстоўваць. На сённяшні дзень можна адназначна канстатаваць, што свецкія каталіцкія актывісты нашмат больш актыўныя ў сацсетках, чым духоўныя асобы. Як зазначыў у каментары супрацоўнік catholic.by Віталь Палінеўскі “на жаль, тыповы святарскі акаўнт – гэта 1500 сяброў і віншаванні ад іх з розных нагодаў”. Але ж падбадзёрвае тое, што магчымасць знаходзіцца перад намі. Таму перспектывы існуюць. Застаецца іх рэалізаваць.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

13 жніўня 2015 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі