Трагедыя ў Кемераве – перасцярога для кожнага з нас

29665666_1859219997441681_1737862969_n

Якою мераю мераеце, такой і вам будуць мерыць

Мц. 7:2

Гэты тэкст будзе жорсткім, нават балючым, ён адрасаваны найперш тым беларусам і ўкраінцам, якія выказваюць спачуванні Расіі, расійскім бацькам у сувязі з трагедыяй у Кемераве. Нават не маю сумневу, што багата хто залічыць мяне ў “ворагі міласэрнасці” або “закліча праклёны на маю галаву”. Але лекар часам мусіць рабіць балюча, каб пацыент выздаравеў ці нават пазбегнуў хваробы. Таму адразу прашу прабачэння ва ўсіх, каго абражу, скрыўджу або засмучу гэтым тэкстам, і загадзя дарую ўсім, хто пажадае нешта злое сказаць аб мне, грэшным.

Ужо колькі год Расію калоціць ад мноства катастроф тэхнагеннага характару, па якіх яна стаіць на першым месцы, як мінімум, у Еўропе. Падаюць самалёты, тонуць падлодкі, выбухаюць заводы, цягнікі сходзяць з рэек … гінуць дзясяткі, нават сотні, а магчыма – тысячы людзей. У гэтым сумным пераліку, трагедыя ў забаўляльным цэнтры Кемерава вылучаецца толькі колькасцю пацярпелых, асабліва колькасцю загінуўшых дзяцей… І ў агульным выбуху спачування, як захліснуў беларускі (і ўкраінскі) сегмент сацыяльных сетак, выразна чуецца пытанне: “Чаму?” Пры гэтым падсвядома яно найбольш звернута не столькі да звычайных зямных, тэхнічных падстаў трагедыі, а да Бога…

Таму ў гэтым артыкуле мы не будзем аналізаваць усе тэхнагенныя і супрацьпажарныя памылкі, якія адбываліся ў забаўляльным цэнтры “Зімняя вішня” Кемерава. Не будзем абмяркоўваць расійскую карупцыю, стаўленне чыноўнікаў да родзічаў ахвяр… Мы паспрабуем адказаць менавіта на пытанне “Чаму?” у вышэйшым, духоўным кантэксце агульных падзеяў, але менавіта на прыкладзе гэтай трагедыі.

Дык з чаго пачаць? Пэўна, патрэбна пачаць з той “банальнасці”, што Расія ўжо дзясяткі гадоў вядзе захопніцкія, непраўдзівыя войны…. Чэчня і Малдова, Грузія і Сірыя, Украіна – гэта толькі найбольш вядомыя вайсковыя канфлікты, у якіх расійскія грамадзяне актыўна бралі або бяруць удзел, пры гэтым, збольшага, кантрактнікамі-добраахвотнікамі. Лік мірных грамадзян, якія загінулі ў выніку расійскай агрэсіі, ужо даўно ідзе на сотні тысяч асоб. Толькі ў Сірыі за некалькі месяцаў 2018 года загінула некалькі тысяч чалавек, траціна з якіх дзеці. І вось тут мы падыходзім да самага жахлівага – пераважная большасць грамадзян Расіі войны падтрымлівае… Аб падобным феномене кажуць ці не ўсе сусветныя сацыялагічныя арганізацыі, палітолагі і г.д. Значыцца – падтрымліваецца антыхрысціянская, антымаральная, антычалавечная палітыка, а выканаўцы, ад прэзідэнта да звычайнага вайскоўца, робяцца нацыянальнымі героямі…

“Але пры чым тут Кемерава?” – спытаеце вы.

29666544_1859220000775014_1903257698_nВось такі сябе кемераўчанін Ігар Вострыкаў. Да нядаўняга часу (мы да яго асобы яшчэ павернемся) – вялікі патрыёт Расіі і Пуціна, актыўна падтрымлівае анексію Крыму ды інтэрвенцыю расійскіх войск на Данбасе. Напрыклад, 30 кастрычніка 2014 года на сваёй старонцы напісаў: “ЗША патрабуюць ад Расіі тлумачэнняў, чаму сцяг РАСІІ (так з вялікай літары ў паведамленні – СГ) развіваецца над будынкам парламенту Крыма, Данецкай і Луганскай абласцей… Па-першае: гэта прыгожа… Па-другое: будзеце *** і ў вас павесім”… А вось мітынг у падтрымку анексіі Крыму і вайсковай агрэсіі Расіі на Данбасе ў тым жа Кемерава. “Без ахвяр не абысціся” (натуральна, мова ідзе аб ахвярах з украінскага боку).

Падобныя заклікі кемераўчан, у тым ліку і на падтрымку дзеяў Расіі ў Сірыі, досыць лёгка знаходзяцца ў інтэрнэце, нават ёсць відэа з кемераўчанінам, ваюючым на баку расійскіх акупантаў ва Украіне…

Але і гэта яшчэ не ўсё, бо дно было прабітае тады, калі на спачуванні ўкраінцаў расіяне вось ужо некалькі дзён масава адказваюць абразамі, а ў расійскіх СМІ пачалі з’яўляцца артыкулы, у якіх указваецца “на “ўкраінскі” або “сірыйскі” след у кемераўскай трагедыі.

І, адчуваючы гэтую калектыўную нянавісць, калектыўную падтрымку зла і тварэння зла, асабіста мне пабачылася радкі Святога Пісьма, дзе распавядаецца аб лёсе народаў, якія цалкам адышлі ад Божай Праўды: “І ўбачыў Гасподзь Бог, што вялікая разбэшчанасць людзей на зямлі, і што ўсе думкі і помыслы сэрца іхняга былі ва ўсе часы ліхія … І сказаў Гасподзь: вынішчу з улоння зямлі людзей, якіх Я стварыў”. (Быць. 6:5, 7); “А жыхары Садомскія былі ліхія і вельмі грэшныя прад Госпадам. … І выліў Гасподзь на Садому і Гамору дажджом серку і агонь ад Госпада з неба,  і збурыў гарады гэтыя, і ўсё наваколле гэта, і ўсіх жыхароў гарадоў гэтых, і расліны зямлі” (Быць. 13:13; 19:24-25).

Адначасна мы мусім усвядомліваць, што Гасподзь міласцівы, Ён кажа: “не хачу смерці грэшніка, а каб грэшнік адвярнуўся ад шляху свайго і жывы быў” (Езэк 33:11). Відавочна, Бог не можа прымусіць людзей, бо яшчэ ад стварэння надзяліў іх вялікім дарункам – свабодай волі. Людзі (чалавек) мусяць самі вольна прыняць рашэнне пакінуць злога. Менавіта для гэтага Усявышні дае людзям розныя выпрабаванні, часам вельмі балючыя. Першую згадку аб розных бедствах, якія скірованы на падпарадкавання волі Бога, мы знаходзім у кнізе “Выхад”, а канкрэтна ў апісанні “дзесяці пакаранняў егіпецкіх”. Ці мог Гасподзь проста знішчыць егіпцян? Безумоўна, мог! Але нават для іх, якія тады яшчэ не ведалі й не вызнавалі Праўдзівага Бога, Ён не ўжывае прымус або імгненную смерць, прымушаючы, праз боль і пакуты, прыняць волю Боскую. Таксама неаднойчы ён пасылаў цяжкія выпрабаванні і ізраільскаму народу, калі той упадаў у грахоўнасць ды сыходзіў з Божага шляху…

Нехта запярэчыць, маўляў, гэта было ў часы Старога Запавету ды датычыцца выключна “абранага народу”.

Аднак, кожны можа пераканацца ў тым, што тое самае адбываецца і з Святым Апосталам Паўлам, калі Гасподзь надсылае на яго слепату “А як што я ад славы святла таго аслеп, дык тыя, хто быў са мною, за руку прывялі мяне ў Дамаск” (Дзеі. 22:11). Заўважце, ап. Павел пакутаваў ад слепаты пэўны час, пакуль ён не пакаяўся, ды асэнсавана і добраахвотна не прыняў Хрыста. Таксама і ў творах Святых Айцоў Царквы (як заходніх, так і ўсходніх) ёсць багата апісанняў таго, як Хрыстос выратоўваў людзей праз боль і пакуты. Ну і, відавочна, падобнае мы знаходзім і ў жыццяпісах багацёх вялікіх святых, напрыклад – прп. Марыі Егіпецкай, памяць якой мы адзначалі ў адну з нядзель Вялікага Посту.

29745710_1859219990775015_2080142842_nЗрэшты, аб тым, што чарада катастроф у Расіі, у тым ліку і трагедыя ў Кемераве, мае яўны характар Божай задуму, які скіраваны на абуджэнне розуму яе грамадзян, нам паказвае і прыклад таго ж Ігара Вострыкава, якога мы згадвалі вышэй. Пасля трагічнай смерці жонкі і дзяцей ён ужо не спявае дыфірамбаў уладзе і прэзідэнту Расіі, не збіраецца ісці вайной на ЗША. У сваім профіле Ігар піша: “Маёй сям’і больш няма. Вінаваты правячы рэжым у маёй краіне”. Можна канстатаваць, што крокі да вяртання на шлях Божай Праўды зроблены. На жаль, цана разумення апынулася вельмі высокай, але і фараон адпусціў юдэяў толькі пасля смерці ўсіх першынцаў егіпецкіх (Вых. 12:29).

Такім чынам, трагедыя ў Кемераве не будзе апошняй, нават калі будуць зроблены самыя лепшыя вывады й ужыты самыя жорсткія правіла бяспекі. Наадварот колькасць катастроф у Расіі будзе павялічвацца, як снежны ком, і яны будуць усё больш і больш апакаліпсічныя. Толькі калі колькасць абуджаных зробіцца крытычнай, калі расійскі народ адкіне пагарду ды прыпыніць рабіць зло іншым народам, нават прыпыніць жадаць гэтага зла, прынясе пакаянне, магчыма выратаванне. Інакш калапс, смерць і разбурэнне, доля Садома і Гаморы. Бо яны жывы, пакуль там ёсць “дзесяць праведнікаў” (Быць. 18:26) і, відавочна, ужо засталося “пяць хвілін да дванаццаці”.

І зноў нехта абурыцца: “Ну няхай бацькі кепскія, але ж, пры чым тут дзеці? Мы аб дзецях плачам, мы праз іх выказваем свае спачуванні расійскім бацькам…”.

Дзеці… “Я Гасподзь, Бог твой, Бог руплівец, Які за правіну бацькоў карае дзяцей да трэцяга і чацвёртага пакалення што ненавідзяць Мяне…” (Друг. 5:9). Бацькі радаваліся “перамогам” ды дзеям сваёй краіны на Данбасе і Сірыі, дзе ў выніку агрэсіі Расіі загінулі, засталіся інвалідамі і сіротамі ўжо тысячы, калі не дзясяткі тысяч, дзяцей… Гасподзь паказаў усёй Расіі, усім расійскім бацькам, як балюча бачыць смерць дзяцей… бо “Якою мераю мераеце, такой і вам будуць мерыць” (Мц. 7:2). Плач і боль бацькоў іншых народаў, якім Расія прынесла бяду, былі пачуты Богам…

Балючае… Чаму не выказваю спачування расійскім бацькам ды раю гэтак сама рабіць іншым.

Плач аб дзецях… Міласэрнасць і шкадаванне – натуральныя рысы кожнага хрысціяніна. І натуральным сардэчным парывам ёсць жаданне выказаць спачуванне родным загінуўшых. Але, адкрыўшы Евангелле, мы мусім згадаць слова Хрыста: “з сэрца выходзяць ліхія намыслы” (Мц. 15:19). Бо выказваючы свае спачуванні Расіі, расійскім бацькам, кожны несвядома падтрымлівае зло, пераконваючы іх у тым, што трагедыя сталася не праз духоўную хваробу расійскага грамадства, не праз той боль, які расійскі салдат прынёс іншым народам, а праз “збег абставін”, “праз памылкі нейкага канкрэтнага чыноўніка або “стрэлачніка””. Гэтым мы перашкаджаем ім пачуць знакі Бога, зразумець сваю віну, пакаяцца ды павярнуцца да праведнага жыцця і гэтым пазбегнуць іншых жахлівых трагедый…

Мусім усвядоміць ды прыняць той страшны факт, што гэта расійскія бацькі забілі сваіх дзяцей. Таксама як грэшнікі забілі сваіх дзяцей у часе Сусветнага Патопу, у Садоме і Гаморы, у Егіпце пад час выхаду юдэяў… Як забілі сваіх дзяцей тыя немцы, хто галасаваў за Гітлера, або японцы ў часе ІІ Сусветнай вайны. Бясспрэчна, што Ной, Лот ды Маісей, ваякі кааліцыі саюзнікаў у ІІ Сусветнай вайне, шкадавалі дзяцей, якія загінулі праз грахі ды дзеі бацькоў. Менавіта дзяцей, бо ніхто не будзе спачуваць бацькам, якія забілі ўласнае дзіця.

Ніхто з сапраўдных хрысціян, нават тыя, што згубілі родных і сяброў праз расійскую агрэсію, не радуецца Кемераўскай трагедыі, хоць і не выказвае спачування. Мы проста маліліся за душы дзяцей, якія пацярпелі праз віну бацькоў. Маліліся і за расіян, каб яны нарэшце зразумелі ўсю грахоўнасць ды смяротнасць абранага імі шляху. Гэтым наша хрысціянская любоў прынцыпова адрозніваецца ад “рускага свету”, дзе пануе толькі нянавісць і прага агрэсіі.

Палітычнае… сумнае…

На жаль, расійскія ўлады, у сваёй невымоўнай амаральнасці, нават з трагедыі зрабілі прыладу інфармацыйнай вайны супраць іншых народаў, супраць іх права вырашаць свой лёс. Яны свядома спекулююць на пачуццях, пераўтвараючы слёзы па загінуўшых у агульную падтрымку Расіі.

На працягу некалькі дзён перачытваў профілі людзей з Беларусі ды Украіны, якія актыўна раскручваюць спачуванне Расіі адносна Кемерава. На вялікі жаль, у 99% я не знайшоў ні аднаго спачуванне тым тысячам дзяцей, якія загінулі ад расійскіх бамбардзіровак у Сірыі або агрэсіі ва Украіне. Пры гэтым 80% з іх вядзе свае старонкі выключна на рускай мове і напаўняе расійскім кантэнтам, 90% так або інакш указваюць на сваю належнасць до вернікаў Маскоўскага Патрыярхату. Варта задумацца…

Мы і Кемерава, перасцярога…

Дабягаюць апошнія дні Вялікага Посту, ужо ў наступную нядзелю, 1 красавіка, Пасху будуць адзначаць каталікі ды пратэстанты, а праз тыдзень, 8 красавіка – праваслаўны свет. Самы час кожнаму хрысціяніну спыніцца і здзейсніць рахунак уласнага сумлення: ці жадаў камусьці злога, ці радаваўся чужой трагедыі або бядзе, ці служыў злому… І калі гэтакае было – прынесці пакаянне ды выкінуць бруд з свайго сэрца. Бо інакш “Кемерава” прыйдзе ў наш дом, у наш горад, у нашу краіну….

прат. Сяргей Горбік

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

horbik

Протаіерэй Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату

29 сакавіка 2018 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі