Ты птушкай самотнай над полем

340

Ты птушкай самотнай над полем

Ляціш без жадання, без мэты

І поўнішся горыччу, болем,

І верыш увесь час у прыкметы

 

Пачуццяў няма, ні жаданняў

І сэрца даўно скамянела,

Здаецца, што шэраю зданню

Жыцце над табой праляцела

 

Ды толькі аднойчы ты крокі

Пачуеш сабе на здзіўленне

Таго, хто ахвярай сваёй на Галгофе

Прынес нам спакой і збаўленне!

Люты 2016

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

foto-moe

Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, былы намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда, вернік, член царквы ХПЕ «Новае жыццё» ў Мінску, піша вершы па-беларуску і руску

04 верасня 2016 | Блогі | Тэгі:



Блогі