Вершнік на кані мае быць падпарадкаваны Вершніку на асле

29512865_1836650546399440_5972400242251862410_n

“А натоўпы, што наперадзе і за Ім ішлі, крычалі, кажучы: “Гасанна Сыну Давіда! Дабраслаўлёны Той, Хто ідзе ў імя Госпада! Гасанна на вышынях!” І як увайшоў Ён у Ерусалім, узварухнуўся ўвесь горад, кажучы: “Хто гэта?” А натоўпы казалі: “Гэта Ісус, прарок з Назарэту Галілейскага”.

(Евангелле паводле Мацвея, 21, 9-11).

Сімвалічна, што 100-годдзе беларускай незалежнасці супадае са святам Уваходу Гасподняга ў Ерусалім.

Сімвалічна, бо гэта нагадвае, што і нашае, беларускае жыццё, мусіць быць падпарадкавана Госпаду, павінна быць Яго праслаўленнем і клічам “Гасанна Сыну Давіда”.

І Яго, Ісуса Хрыста, трэба запрасіць кожнаму чалавеку ў сваё жыццё, і ўсім нам – у жыццё грамадскае, нацыянальнае. Пакланіцца Яму і вызнаць Яго сваім Госпадам і Валадаром. Вершнік на кані абавязкова мусіць быць падпарадкаваны Вершніку на асле.

Бо без валадарання Бога, без Божага закона чалавек можа загубіцца ў сваіх неўпарадкаваных жаданнях, эмоцыях, жарсцях ды інстынктах, а грамадства – пагразнуць у эгаізме асобных груп інтарэсаў, у сварках і несправядлівасці.

Але Ісус на тое прыйшоў, каб збавіць свет ад граху.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

шыталь

журналіст, грамадскі актывіст

25 сакавіка 2018 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі