Відэазамалёўка «Ён + Яна = СЯМ’Я»

Вашай увазе мы прадстаўляем новы праект пад назвай «Сям’я».

Хрысціянская сям’я – гэта правобраз нябеснай сям’і. Але, на жаль, у сучасным грамадстве гэта паняцце ўсё больш губляе сэнс, закладзены Богам. Доўгатрываць, ды што там, трываць, знішчаць сябе, не шукаць свайго, не раздражняцца, не думаць зла ў адносінах да свайго абранніка – дадзеныя біблейскія ўказанні перасталі брацца за прэрагатыву ў адносінах. «Прымай мяне такім, які я ёсць! Навошта чакаць, усё роўна ажэнімся!» – усё часцей маладыя людзі сталі ўжываць падобныя выразы, забываючы аб хрысціянскіх прынцыпах, без выканання якіх немагчыма пабудаваць сям’ю, якая праз агонь, ваду і медныя трубы пройдзе.

Гэты праект ілюструе, як з трох складнікаў атрымліваецца выдатны ДОМ, пастаўлены на самай надзейнай падставе – на Боге. Каханне ў такім доме вялікія воды не змогуць патушыць, і рэкі яго не затопяць, а яго сцены выстаяць нават пры самых лютых бурах.

Гэтым праектам мы хочам наглядна паказаць, як з двух складнікаў – з яе і яго, пры захаванні біблейскіх прынцыпаў, зараджаецца шчаслівая сям’я. Адхіленне ж ад базавай камплектацыі цягне за сабой вялікія праблемы ў шлюбе.

Мы жадаем данесці да аўдыторыі, што без Бога і хрысціянскіх прынцыпаў немагчыма стварыць моцны шлюб.

Прыемнага прагляду!

Тэкст, відэа Эльвіры Гарошка

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

majak

У гэтым відэа-блогу сабраны ролікі маладых хрысціян пра жыццё і пра сябе, пра вечныя каштоўнасці і сучасныя выклікі.

16 красавіка 2016 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі