Восень, дэпрэсія і хрысціянства
Восень і незлічоныя шэрыя дні не з’яўляюцца крыніцай дэпрэсіі. Аднак прыгнечанасьць у прыродзе, на жаль, спрыяе негатыўным настроям людзей.
Прырода, якая абмірае па восені, у нейкім сэнсе нагадвае чалавека, які разгубіўся ў зацягнуўшымся чаканні хуткага надыходу “дня Госпада” – Яго Парузіі, або другога прыходу Збаўцы ў свет.
“… бо не ўсё маюць веру” (2 Тэс 3,1б) – сцвярджае Апостал Павел. І гэтымі словамі агучвае прычыну неўласцівага падыходу чалавека да смерці, а ў наступстве таксама і да жыцця.
Тэсаланікійцы памылкова думалі, што калі Уваскрослы хутка прыйдзе, то значыць ужо можна і не працаваць. Яны, няправільна зразумеўшы час сваёй смерці, няправільна аднесліся і да жыцця.
Апостал праз сваё слова заахвочвання спрабуе іх вывесці з такога расчараванага жыццёвага становішча, бо яны апускалі рукі і занядбоўвалі свае штодзённыя абавязкі. Іх стан быў параўнавальны да прыгнечанага і дэпрэсіўнага.
Вера ў жыццё вечнае і вера ў шчаслівае жыццё вечнае натхняе чалавека і дае яму запал да жыцця.
Там, дзе ёсць такая вера, прыгнечанасці і дэпрэсіі месца няма. І нават невядомая рэчаіснасць смерці не у стане выбіць з жыццёвай каляіны.
Як казаў адзін з Макабэйскіх братоў: “Лепш памерці ад людскіх рук, а на Бога ўскладаць надзею, што зноў праз Яго будзем ажыўленыя” . (2 Мак 9,13).
Прымаючы мучаніцкую смерць, ён не згубіў супакой духа і не меў расчаравання.
Так няхай Госпад дадасць нам веры.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)