Востраў “Спакой”

IMG_9173_3Слёзы аддай дажджу,
Перакрыжуй гнеў і боль.
Я на цябе гляджу,
Я любуюсь табой.

Ты не знікай, прашу.
Проста пабыць дазволь.
Слёзы аддай дажджу,
Выветры галаву.

Дождж забярэ твой страх,
Змые сляды віны.
І адзіноты гмах
Зробіцца бы прах.

Залечыць жывой вадой
Шрамы тваёй тугі.
Востраў завецца “Спакой”,
Я там буду з табой.

Верыць – не цяжкі крыж,
Бо крыж ўжо забраў Хрыстос.
Тое, што дадзена звыш, –
Гэта надзейны мост.

Ты ўбачыш сляды
Праз промні сваіх слёз.
Ціха ідзі туды.
Там той, хто ўжо ўваскрос.

8.11.15

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Nina

Журналіст, паэт.
Самая нелюбімая фраза: “А давай ты напішаш пра мяне артыкул”.
Самая шануемая цытата: “Вялікія воды не могуць патушыць любові, і рэкі не зальюць яе. Калі б хто даваў усе багацці дома свайго за любоў, ён быў бы адрынуты з пагардай” (Песні Песняў 8:7).

16 лістапада 2015 | Блогі |



Блогі