Вятры, што лятуць з Віфлеему

вифлеем

З Чырвоным касцёлам на «ты»

Вятры, што лятуць з Віфлеему

І рупіць прачыстаму небу

Дзяліць з ім святло мілаты

                               (Р.Барадулін)

 

Вятры, што лятуць з Віфлеему

З сабою нясуць супакой,

Таму што аднойчы спусціуся Той з неба,

Хто нас павядзе за сабой

 

Агнец маленькі і кволы

Ці ведаў пакутны свой лес?

Але абвясцілі анёлы,

Што Ён нам збаўленне прынёс

 

Ды толькі не быў Ён пачуты

І часта чужынцам хадзіў,

Няўдзячны народ на пакуты

Збавіцеля сам асудзіў

 

Такое мы зведалі права

І ходзім так часта наўпрост,

Для многіх разбойнік Варава

Даражэй, чым збавіцель Хрыстос

 

Ды толькі аднойчы мы будзем

Стаяць на судзе перад ім ,

Таму заклікаю вас, людзі,

Ідзіце заўсёды за ім!

Люты 2016

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

foto-moe

Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, былы намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда, вернік, член царквы ХПЕ «Новае жыццё» ў Мінску, піша вершы па-беларуску і руску

18 жніўня 2016 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі