Я не павінен быў быць народжаным

аборт

Мне падалося важным падзяліцца адкрыццём, звязаным з маім жыццём. Дакладней жыццём маіх братоў і сёстры, якіх няма, яны былі, але дзякуючы легальным абортам ужо больш за 20 гадоў яны мёртвыя.

Я даведаўся, што мая маці зрабіла некалькі абортаў да майго нараджэння.

Я даведаўся, што мая маці зрабіла некалькі абортаў да майго нараджэння. Але больш за ўсё цікава, што і мой лёс павінен быў скончыцца па тым жа сцэнары. Калі б не здарылася нешта невытлумачальнае – мая бабуля ўгаварыла маю маму не забіваць мяне. Гэта другі цуд пасля першага – майго ўзнікнення ў чэраве.

Сёння чалавек, які лічыць свае ўчынкі жудаснымі, нічога не можа змяніць, няма магчымасці вярнуць дзяцей, няма магчымасці не даць іх забіць… Маёй маці сняцца яе дзеці, мае браты.

Маёй маці сняцца яе дзеці, мае браты.

Вось і я кожны дзень жыву, ведаючы і з адчуваннем таго, што людзям важней жыць моўчкі, ціха, заглынаючы камяк у горле, і яго кошт = больш за 100 жыццяў нявінных дзяцей у дзень. Абыякавасць і бяздзейнасць – вось галоўная прычына. Пакуль людзі будуць у пошуках брыльянтаў, алмазаў, рубінаў, але не забароны забойства дзяцей ва ўлонні, усе надзеі на будучыню згасаюць, бо кроў абартаваных немаўлятаў не можа застацца незаўважанай перад Богам. Кроў гэтых немаўлятаў на кожным без выключэння.

Я не палітык, не герой, я толькі той чалавек, чыё жыццё прысвечана таму, каб у нашай краіне аборты былі, нарэшце, забароненыя, – а дакладней былі адноўленыя правы на жыццё ўсіх зачатых дзяцей. Нам трэба вырасціць новае пакаленне – пакаленне, якое не спазнала унутрычэраўнага забойства. І гэта шлях, і гэта шанец быць у гэтым жыцці карыснымі.

Хіба дзеці вінаватыя ў тым, што іх жыццё ўзнікае? Хіба яны вінаватыя ў тым, што яны хочуць жыць? Хіба яны вінаватыя ў тым, што яны любяць сваю маму і тату, якія пазбаўляюць іх жыцця!? Калі ўсе людзі з традыцыйнымі каштоўнасцямі выкажуць сваё меркаванне ў падтрымку ненароджаных дзяцей, то гэта і будзе пачаткам да спрыяльнай і квітнеючай будучыні, бо ў людзей, якія дапускаюць ўнутрычэраўнае заюойства дзяцей, на жаль, будучыні няма.

Вяртаючыся да маім братоў… Сёння я жыву замест іх, Гасподзь падарыў мне гэты шанец. Гэтае жыццё я аддам і аддам без астатку, каб усе дзеці былі народжаныя. Падараванае жыццё – павінна прыносіць жыццё. Заклікаю ўсіх, хто гатовы паслужыць у Імя Бога, у імя тых, чыё жыццё ў групе рызыкі. Быць у руху стоп-аборт няпроста, я б сказаў нават архіскладана з-за таго, што прыходзіцца ўвесь час жыць не для сябе, а ахвяраваць сваім часам, здароўем, грашыма, дзеля тых, каго мы, магчыма, ніколі не даведаемся, але будзем ведаць – што мы зрабілі для іх што змаглі.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

казаран

Лідар руху “За забарону абортаў у Рэспубліцы Беларусь”

24 красавіка 2016 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі