Я павяртаюся на фронт…

52f03-clip-72kb

Акопы, халодны вецер, які залазіць нават пад зімовую вопратку. Твары сяброў, што развітваюцца ў чаканні новай сустрэчы, якой можа больш ніколі не быць… Ты вяртаешся ў “мірны” свет.

Шлях… ужо няма абстрэлаў і пастоў… ціхія і ўтульныя кафэ. Кава, размова…

Цябе сустракае агнямі горад, дзе шпацыруюць турысты і закаханыя… дзе ходзяць у кіно і не адчуваецца вайны… І раптам тэлефон: “Як вы там? Нас зноў абстралялі… ёсць 300… Але Слава Богу, усё жывы…“

Мы вяртаемся ў мірны свет… гараць рэкламы, ходзяць людзі, гуляюцца ў пясочніцы дзеці…

Людзі заходзяць у крамы, купляюць прадукты і спакойна ідуць дадому… “Ойча, калі Вы зноў да нас? Тут зноў агонь і мы павінны бараніць Бацькаўшчыну…”

Нядзеля, адбылася літургія, людзі сыходзяць з храма… спакойна размаўляюць і плануюць наступны тыдзень…

У горадзе вайны няма, яна не адчувальная і не бачная… горад жыве сваім жыццём…

Горад у жалобе хавае загінуўшых… але не фармуе маршавыя батальёны…

Я не хачу такога горада… Я павяртаюся на фронт!

прат. Сяргей Горбік,

лістапад 2014.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

horbik

Протаіерэй Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату

04 жніўня 2018 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі