Як Пан Езус бульбу дратаваў

bulba

(Сон старой жанчыны)

Ішла праз Друйку ў вёску, скуль нарадзілася. Пустая цяперачы. Чаго ішла, навошта? Не ўспомню ўжо. Даступілася бліжэй, бачу хаты пустыя, а на карку д’ябал сядзіць, керпаецца, драпаецца і ўгаворвае: гэта табе прыстроена. А хто мне што зробіў, не ведаю. Зноўку зашэптвае: гэта табе прыстроена. Узіраюся, а там ля хаты бальшэнны мех бульбы, бы скірда сена, і грошы пакладзеныя. Як жа гэта мне зроблена, хто прыстроіў? Пайшла выклікаць у хату, бо чужога мне не трэба. Пустая ж хата, паўміралі ўсе. Выйшла назадкі вонку, плачу і лямантую, Езуса малю аб ратунку. Раптам, нейкія ногі мех той топчуць. Прыглядаюся, Пана Езуса ножкі бульбу дратуюць. Вытаўклі і ўмялі бульбу ды грошы так, бы смецце прад Вялікднем. Чысценька на панадворку ды ў душы. Падзякавала Богу, што збярог мяне ад старонняй бульбы і грашэй, збавіў ад пякельнае спакусы чужым нажыцца.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

surynovic

Каталіцкі святар, пробаш парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі

23 верасня 2016 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі