Як важна

1563

Як важна пабачыць нябачнае
Паверыць тады калі ніхто не верыць
Быць цвёрдым калі ўсе сумняваюцца
Выстаяць калі цябе хістае ў розныя бакі

Як важна застацца верным
Не ўпаўшы на апошнім кроку
Не пракрычаць я здаюся
Бо можна так і не пабачыць плёну цярпенняў

Як важна верыць
Што па веры тваёй і будзе дадзена
Нават калі абставіны рэжуць горла
Атрутным і вострым лязом
Важна трымаць у руках надзею
Нават калі нябачны
Больш не цалуе цябе ў скроні

Як важна застацца чуллівым
Да голасу што пачуў здаецца даўно
І пасля высцісунць яго з душы
Што даўно забруджана смеццем
Праз якое ён ледзь прабіваецца
Паставіць яго на рэпіт
І пранесці праз калючае “не”
Атрутнае маўчанне і горкі роспач
Кпіны насмелівае “ну давай пакажы, што з гэтага выйдзе”
І старую фатаграфію як напамін пра былы боль
Што так і просіць застацца ў ім

Як важна ісці па сваім шляху
Нават калі рэжыш ногі да крыві
За адпачынак можна узяць блуканне
Па прывабных гарадах ды вёсках
Але ўсё ж важна потым вярнуцца
Навучыцца хадзіць навобмацак
І прапускаць праз фільтр
Усё тое што даносяць людзі і цяперашні дзень

Бо тое што жыве ўнутры нас больш глыбокае за абставіны гэтага свету.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

vika_11

грэка-каталічка, журналістка, старшыня Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў, магістар філалогіі

12 лютага 2016 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі