Як выявіць КГБ-шніка ў вашай супольнасці?

1404628553_0641.1000x800

1. Гэта, як правіла, новы чалавек, але які будзе ўсімі сіламі спрабаваць пасябраваць з пастарам царквы і лідарамі.

2. Вы будзіце ВЕЛЬМІ мала ведаць пра яго біяграфію. Дзе нарадзіўся, дзе вучыўся, дзе пакаяўся, дзе працаваў – усё гэта будзе “за кадрам”.

3. Ён будзе вельмі рупліва наведваць сходы, царкоўныя навучанні і семінары. Калі прыедуць у вашу супольнасць госці, ён будзе АБАВЯЗКОВА імкнуцца пазнаёміцца і ўзяць “каардынаты” гасцей.

4. Хвальба пастара (асабліва публічная), дэманстраванне “вернасці пастару”, двудушнасці і інтрыганства – гэта стандартныя наборы з “валізкі” агента пад прыкрыццём.

І самае галоўнае: у вашай царкве адначасова з з’яўленнем пачаткоўца з’явяцца інтрыгі, недавер паміж лідарамі, разлад, сваркі і неразуменне. Адзінае, што стане аднагалосным рашэннем братняй рады – “НЕ ПАЛІТЫЦЫ ў царкве” і “ЎСЯКАЯ УЛАДА АД БОГА”! Гэта стане адзіным СВЯТЫМ рашэннем пастара, лідараў і царкоўнай большасці.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

дзмітрук

Нарадзіўся 16 красавіка 1968 года, у шматдзетнай сям’і (7 дзяцей) у Кобрыне, па нацыянальнасці – беларус. Маці – лекар-стаматолаг, бацька – сталяр.
У 1985 году скончыў СШ № 7 Кобрына. Паступіў і паспяхова скончыў Віцебскае МУ па спецыяльнасці зубны тэхнік. Быў накіраваны па размеркаванні ў зону, пацярпелую ад аварыі на ЧАЭС (Столін). У 1987-1989 гадах праходзіў тэрміновую службу ў СА на Далёкаўсходняй ваенннай акрузе. Па вяртанні ў родны Кобрын працаваў у стаматалагічнай паліклініцы.
З 1992 года ўзначальваў знешнеэканамічны аддзел Міжрэгіянальнага вытворча-камерцыйнага аб’яднання “АВІЯПРОМ”. З 1993 года працаваў генеральным дырэктарам вытворча-камерцыйнай фірмы ТАА “АМЕГА”. З 2001 года – генеральны дырэктар ІП “АМЕГА СЭРВІС” карпарацыі “Текстайл Амега Инк”. З 2005 года – дырэктар Замежнага прыватнага лячэбна-аздараўленчага ўнітарнага прадпрыемства “Белгіхон Юнайтэд”. Эканаміст. Скончыў Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Ўніверсітэт, факультэт: “Міжнародныя Эканамічныя адносіны”.
Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Хрысціянская дзелавая ініцыятыва”. Сябра Рады Еўрапейскай асацыяцыі “ЕВРОПАРТНЕРЫ” (Швейцарыя) і Сусветнай асацыяцыі падтрымкі прадпрымальніцтва “СВМС”. Удзельнік эканамічных форумаў у Швецыі, Галандыі, Італіі, Нямеччыны. Вольна валодае ангельскай мовай.
Ад моманту аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў 2005 годзе займае пасаду сустаршыні аргкамітэту.
Хрысціянін. Жанаты. Мае пяцёх дзяцей. Стала пражывае ў Кобрыне.

03 красавіка 2017 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі