Якія выклікі сучаснасьці найбольш актуальныя для Царквы ХХІ ст.?
Калі разважаць пра актуальныя выклікі для Царквы ХХІ ст., асабліва для Эвангельскай Царквы, я б вылучыў наступныя пяць пунктаў, на якія Царква як супольнасьць веруючых у Ісуса Хрыста павінна выразна адказаць:
1. АЎТАРЫТЭТ
“Што ёсьць праўда?” – спытаў Пілат у Ісуса. Сёньняшні сьвет таксама задае падобнае пытаньне. На чым мы, хрысьціяне, базуем свае цьверджаньні, якою ўладай мы кажам, што ёсьць грэх, а што дабрадзейства, хто даў нам гэтую ўладу? Што для нас, веруючых, зьяўляецца крытэрам праўды? Як мы павінны разумець тыя ці іншыя фрагмэнты Пісаньня, і ўвогуле, што для нас Сьвятое Пісаньне і наколькі яно нарматыўнае сёньня?
2. ВЕРА І РОЗУМ
На працягу ХХ ст. адбыўся сур’ёзны разрыў паміж верай і розумам, які агульна падзяляюць як веруючыя, так і няверуючыя, разважаючы пра тое, што чалавек, які верыць, не павінен ці ня можа абапірацца на свой розум. Наколькі гэта праўдзіва? Ці павінны мы, хрысьціяне, пераадолець гэты разрыў? А калі так, якія павінны быць адносіны веры і розуму, яны падтрымліваюць адзін аднаго ці пярэчаць адно аднаму?
3. НАШАЕ БАЧАНЬНЕ БУДУЧЫНІ / ЭСХАТАЛЁГІЯ
Што будзе з гэтым сьветам? Мы чакаем Хрыста ці антыхрыста? Мы чакаем катастрофы ці новага неба і новай зямлі? Што хрысьціянам рабіць, будаваць царкву ці клапаціцца пра горад? Якое асноўнае пасланьне Царквы ў гэты час? Ці мае сэнс супрацьстаяць негатыўным тэндэнцыям у царкве і грамадзтве?
4. ЦАРКВА І ГРАМАДЗТВА
Ці Царква адказная за тое, што адбываецца ў народзе і ў сьвеце? Царква павінна ізалявацца ці, наадварот, выходзіць у цэнтр горада? Хрысьціяне пакліканыя быць галавою ці хвастом? Што значыць быць галавою? Якой павінна быць пазіцыя хрысьціян па актуальных праблемах сучаснасьці, ці такія пытаньні хрысьціян не павінны хваляваць?
5. БАЧАНЬНЕ ЦАРКВЫ
У чым патрэба царквы? Ці абавязкова прыналежаць да царквы, каб верыць у Хрыста? У чым гэтая прыналежнасьць павінна выражацца? Ці патрэбнае адзінства розных цэркваў, ці кожная царква сама вырашае? На чым трэба будаваць адзінства, а на чым яго не пабудуеш?
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)