Забіць Алфі Эванса

31364220_180948682722298_7626964252351266816_n

У панядзелак 23 красавіка ў Ліверпулі насуперак жаданню бацькоў паводле рашэння суду быў адключаны ад апаратаў штучнага дыхання 23-месячны Алфі Эванс, які хворы на невядомую неўралагічную хваробу. Бацькі хацелі забраць дзіця і лячыць яго ў іншым месцы, але прадстаўнікі шпіталя, якія паводле брытанскіх законаў з’яўляюцца прадстаўнікамі дзіцяці перад судом, заявілі, што адбыліся незваротныя змены ў мозгу, і ў “найлепшых інтарэсах дзіцяці” спыніць тэрапію, якая будзе не толькі дарэмнай, але і “бесчалавечай”.

Лекары давалі жыццю Алфі пасля адключэння апаратаў некалькі хвілін. Тым не менш хлопчык пражыў без апаратаў 24 гадзіны, пасля гэтага яму далі піць і зноў часткова падключылі вентыляцыю лёгкіх.

У гэты час бацькі звярнуліся да суда з просьбай дазволіць перавезці Алфі ў Рым у шпіталь Дзіцятка Ісуса, які ўзяўся даглядаць хлопчыка столькі, колькі патрэбна. Але ў аўторак суд адмовіў у гэтым, спаслаўшыся на меркаванне лекараў, што Алфі не перажыве пералёту, а ў сераду найвышэйшы апеляцыйны суд пацвердзіў гэтае рашэнне.

Фактычна на гэты момант бацькі Алфі аніяк не могуць уплываць на лёс свайго дзіцяці, які цалкам залежыць ад рашэння лекараў.

У 1985 г. вядомы фізік Стывен Хокінг захварэў на пнеўманію, і лекары прапанавалі адключыць яго ад апаратаў. Джэйн Хокінг не згадзілася, і хаця ў выніку аперацыі Стывен Хокінг не змог гаварыць, але ён памёр не ў 1985 г., а ў 2018 г. Калі б падобная сітуацыя адбылася сёння, суд прыняў бы рашэнне “дзеля найлепшых інтарэсаў пацыента” адключыць яго ад апаратаў жыццязабеспячэння.

Джэйн Хокінг верыла ў Ісуса Хрыста,
прадстаўнікі шпіталя і суддзі вераць у эўтаназію.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

bokun

Пастар Царквы Ян Прадвесьнік




Блогі