Закаркаваны Бог

Jezus

“Бог у маім сэрцы, гэтага дастаткова”, – гэтая фраза проста рэфрэнам гучыць усё болей і часцей ад розных людзей. Што ж, Бог нібы “джын” закаркаваны ў нейкім сасудзе. Выпускаю, калі мне зручна і патрэбна. Часцей, калі бяда і трывога. Выгодна ж – раскаркаваў сасуд, выпусціў “джына”, той зрабіў фокус-покус і чары-мары. «Так, справа зроблена, давай, Бог, на месца, не замінай мне жыць і займацца маімі справамі»…

“Навошта мне нешта і хтосьці яшчэ, калі Бог у сэрцы”, — парадаксальна, але менавіта ў гэтым чымсьці і кімсьці іншым і прабывае Бог: у Слове дзейснай любові, бо сама Любоў, праз бліжніх дарога да Яго… І як бы ты Яго не закаркоўваў і не паланіў у розных сасудах самай прыгожай формы – Яго там няма і не будзе. Ён табе не амулет на шчасце і не мёртвы трафей, бы страшыдла для тваіх няшчасцяў, пахаваны і зняволены ў той ці іншай частцы цела. Ён жывы, і быць Яму там, дзе жыццё. Гэта сумна, бо сэрца тваё ўсё ж пустое, лянотнае і абыякавае, а жыццё тваё пакуль мёртвае і безсэнсоўнае.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

surynovic

Каталіцкі святар, пробаш парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі

05 лютага 2016 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі