Жоўтая – жоўтая. Сіняя – сіняя? Зялёная – зялёная!

belorussian_nature“Матулька, параспавядай мне пра тую краіну, пра якую ты ўвесь час думаеш!”

А што мне распавядаць? Я ж табе даўно ўжо ўсе распавяла.“

Нееее! Параспавядай! Якая яна?“

Якая? Прыгожая!”

Як прыгожая?“

Прыгожа прыгожая. Яна… жоўтая!

Жоўтая?“ На дзіцячым твары з’яўляецца зачараванае здзіўленне.

Так, жоўтая.“

Жоўтая, жоўтая?

Жоўтая, жоўтая.“

Жоўтая, жоўтая…“, задуменна напявае…

Жоўты Менск. Выява, якая ўрэзалася ў маё сэрца.

Год 2008.Наш “лётаючы аўтобус”, як мы перайменавалі самалёт Белавіі, прызямліўся ў аэрапорце ў Менску. Сябры нас вітаюць, сядаем ў машыну і выязджаем у бок горада.Мая мара споўнілася, нарэшце я ў жаданай Беларусі. Поўная чакання назіраю лес за акенцамі машыны, калі гэта наступае… Жоўтае поле злева, жоўтае поле справа… Рапс ў поўным росквіце.

Шчыра: я біёлаг і агульнаярапсавая манія мяне турбуе. Рапс аказвае негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе і яго проста ўжо занадта шмат. Аднак … Аднак я таксама люблю жоўты колер, і менавіта гэты “рапсавы” для мяне з’яўляецца самым “правільным”.Так што рапсавыя палімяне турбуюць, але жоўтым краявідам я захоплена.

Дык я любуюся відам на гэты наплыўжаўцізны, калі на гарызонце з’яўляецца гарадскі пейзаж. Менск! Шматпавярховікі над рапсам. Для кагосьці выгляд журботны. Я – зачараваная. Доўгачаканы Менск, ў атачэнні жоўтага. Такім я яго буду бачыць бліжэйшыя дзесяць дзён. І менавіта такім я яго запомню назаўжды.

І што там жоўтага?“

Амаль усе.“

А што напрыклад?“

Палі.“

Жоўтыя палі?“

Так, там ёсць жоўтыя палі.“

І машыны?“

І машын шмат жоўтых.“

І дамы?“

І дамы жоўтыя. Я ў адным жоўтым жыла.“

„I кветкі? І птушкі?“

„Безліч жоўтых кветак ды жоўтых птушак!“

Нават я не павінна аж так шмат выдумляць. Столькі жоўтых плісак, як у Беларусі, я ніколі раней не бачыла.

„Aaa яшчэээвада?“

„Не, вада не жоўтая.“ Хоць тое, што часам цячэ з менскіх кранаў, інакш не назвеш. Але пра гэта малому не трэба казаць.

А дрэвы?“

Не, дрэвы таксама не з’яўляюцца жоўтымі.“

А калі ані вада, ані дрэвы не з’яўляюцца жоўтымі, то чаму ты кажаш, што яна жоўтая?“

Сапраўды, чаму? Беларусь жа на самрэчувогуле не жоўтая. Я ўсведамляю гэту выдатную разнастайнасць мясцовай прыроды, я ж біёлаг. Усё мае здаровыя колеры, няма ніякага жаўтлявага лісця, нездарова жоўтай травы, жаўтлява-бруднай вады, як гэта часта бачыш у нас. Для вока сярэднееўрапейскага біёлагатут цнатлівая прырода. Ведаю. Бачыла. Але ўсе марна. Рапс ўрэзаўся ў маю памяць. Скажаш “Менск” – адразу ўзгадаецца жоўты.

Некаторыя кажуць, што яна сіняя,“кажу.

Сіняя?“ вылупіў на мяне сінія вочы.

Так, сіняя,“ усміхаюся.

Сіняя, сіняя?”

“Сіняя, сіняя.”

Хто кажа, што яна сіняя?“

„Адзін спадар пісьменнік, які жыў у гэтай краіне і напісаў шмат цудоўных кніжак.“

Хіба ён не бачыў, што яна жоўтая?“

„Толькі яна тады яшчэ жоўтай не была”, кажу здзіўленым вачам.

Як патлумачыць чатырохгадоваму, што ў перыяд, калі Уладзімер Караткевіч пісаў сваю аповесць “Сіняя сіняя”, рапсавых палёў не было яшчэ і блізка? На шчасце,ён не просіць. Ўяўленне сіняга свету відавочна яго прыцягнула гэтак жа, як Караткевічаву Джамілю.

„Сіняя, сіняя, сіняя... Чаму сіняя?“

“Ну, таму што там неба такое сіняе!”

“У нас яно таксама сіняе.”

“Але там… там больш сіняе”

“Што там яшчэ сіняе?”

“Вада. Шмат, шмат вады “.

“Якая вада?”

“Азёры. Шмат азёр. І рэкі. І крыніцы. І балоты. Паўсюль там вада.

“Вада ж не сіняя,з падазронасцю кажа разумнік.

Там ёсць.“

“Як яна можа быць сіняй?”

“Таму што ў ёй адлюстроўваецца гэтае прыгожа сіняе неба.”

А што там яшчэ сіняе?”

„Сіняй з’яўляецца смуга над балотамі і рэкамі. Сінія лясы ў промнях заходзячага сонца. Сінім з’яўляецца начное неба з зоркамі.

А што яшчэ?“нястомна працягвае.

Палі таксама сінія.“

Чаму яны сінія?“

„Таму што на іх цвіце сіні лён. Яго так шмат, што з адлегласці палі здаюцца сінімі.“

Калі я пра гэта думаю, сіні сапраўды падыходзіць для Беларусі. Незалежна ад рапсавых палёў.

Але ж ты казала, што палі жоўтыя“, адцягвае мяне ад думак незадаволены галасок.

Маеш рацыю. Некоторыя жоўтыя, а некаторыя сінія.

Чатырохгадовы чалавек раптам змяняе тэму. Падобна на тое, што колеры Беларусі яго больш не цікавяць.

“Мам, ты памятаеш, як мы малявалі карціну?”

“Так, мы малявалі раку і луг”.

Мы змешвалі колеры.”

“І табе гэта вельмі спадабалася.”

Сінія вочы прыжмурваюцца ў засяроджані. Відаць, што аб нечым ўпарта задумаўся. А потым пераможна ўсміхнецца.

„Калі мы змяшалі жоўты і сіні, атрымаўся зялёны колер. Ты памятаеш?“

Так, маеш рацыю, жоўты з сінім зробяць зялёны.“Пакуль не ведаю, на што ён намякае.

Ты кажаш, што гэта краіна жоўтая. Ды гэты спадарпісменнік кажа, што яна сіняя. Калі вы не можаце пагадзіцца, то я думаю, што гэтая ваша краіна – зялёная!“ заяўляе ён трыюмфальна і ягоны твар загараецца змоўшчыцкай усмешкай.

Як я магла не падумаць! Гэта ж праўда! Калі наш самалёт ішоў на пасадку, здавалася, што ён хоча прызямліцца ў лесе. Мінск патанае ў зеляніне. Куды ты толькі неглянеш, усюды нешта прарастае, расце, квітне, спее. Дастатковаазірнуцца з агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі. Абсалютна зялёны горад!

Бачыш! Ты цалкам маеш рацыю. Гэтая жоўтая і сіняя краіна на самой справе зялёная!” ацэньваю маленькага мудраца.

Сінія вочы задаволена заплюшчыліся, і маленькі роцік яшчэ часінку ціхутка напявае: Жоўтая – жоўтая. Сіняя – сіняя? Зялёная – зялёная! Жоўтая – жоўтая. Сіняя – сіняя. Зялёная – зялёная”! І потым ужо цішыня. Спіць, а на твары шчаслівая ўсмешка.

І я хутка пайду класціся. Спадзяюся, што мне будзе мроіцца пра краіну, аб якой я сумую, за якую мяне баліць сэрца, і якая з’яўляецца для мяне настолькі недасяжнай. „Мам, і калі мы туды з табой разам паедзем?“ нядаўна спытаў чатырохгадовы чалавек. Не ведаю, даражэнькі. Гэтага я сапраўды не ведаю.“Толькі Госпад ведае… Але аднойчы гэта ўдасца. Аднойчы я туды вярнуся. Аднойчы я зноў на свае вочы пабачу жоўта-жоўтыя палі пад сіня-сінімі нябёсамі ў зялёна-зялёнай краіне, мне настолькі дарагой.

Я засынаю, і мае вусны мякка шэпчуць: Жоўтая – жоўтая. Сіняя – сіняя. Зялёная – зялёная! Жоўтая – жоўтая. Сіняя – сіняя. Зялёная – зялёная!

S. V.

02.06.2014

 

Святлана Вранава (Světlana Vránová) – хрысціянская верніца і аматарка беларускай мовы з Чэхіі, арнітолаг. Была ў Беларусі двойчы: у 2008 і 2010 гадах, пасля чаго патрапіць у краіну ў яе не атрымлівалася. Вывучыла беларускую мову самастойна, каб паказаць беларусам, што магчыма. Пераклала з беларускай на чэскую мову гімн «Магутны Божа» Наталлі Арсенневай, кнігі «Люблю Беларусь» Паўла Севярынца і «Залаты век Беларусі» Станіслава Акінчыца.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

vranova

Хрысціянская верніца і аматарка беларускай мовы з Чэхіі, арнітолаг. Была ў Беларусі двойчы: у 2008 і 2010 гадах, пасля чаго патрапіць у краіну ў яе не атрымлівалася. Вывучыла беларускую мову самастойна, каб паказаць беларусам, што магчыма. Пераклала з беларускай на чэскую мову гімн «Магутны Божа» Наталлі Арсенневай, кнігі «Люблю Беларусь» Паўла Севярынца і «Залаты век Беларусі» Станіслава Акінчыца.

05 чэрвеня 2014 | Блогі | Тэгі:



Блогі