Зімняе

Котка ідзе па вуліцы,
Свеціць вачмі-недакуркамі,
Ад холаду быццам сутуліцца,
Ката прыварожвае жмуркамі.

зимнее
А вуліцы нібы патрэсканы,
На дахах – шкляныя іголкі.
Палёт кожнай птушкі заменены
Збіраннем начным у суполкі.

Гудуць неспадзеўна машыны.
Адкуль, у зімовую сцюжу?
Чаравікі шукаюць трампліны,
Абцасы – ламаюцца дружна.

Сабралі хоць нейкія грошы,
Купілі на іх мішуры,
Каб момант падоўжыць харошы,
Развесіць у шэрым двары.

Гублялі пальчаткі на лёдзе,
Пацягвалі голадна каву,
Фіялетавы – быў у модзе –
Лічылі ўсім не да твару.

А котка смаліла вачыма,
Недакуркі кідала на спод.
Раптоўнага верша прычына –
Кіно і наш Новы год.

2008.

*публикуется на языке оригинала
Фото Бориса Гарецкого, участника конкурса “Рождественкое чудо”

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Nina

Журналіст, паэт.
Самая нелюбімая фраза: “А давай ты напішаш пра мяне артыкул”.
Самая шануемая цытата: “Вялікія воды не могуць патушыць любові, і рэкі не зальюць яе. Калі б хто даваў усе багацці дома свайго за любоў, ён быў бы адрынуты з пагардай” (Песні Песняў 8:7).

26 студзеня 2016 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі