36 ідэй як цікава правесці разам з дзецьмі гэтую восень
36 ідэй як цікава правесці разам з дзецьмі гэтую восень! Жадаем яркіх момантаў!
⠀
1. Упрыгожыць дом у восеньскім стылі.
2. Назбіраць насенне дрэваў і разгледзець іх.
3. З’ездзіць у вёску і сабраць ураджай морквы, буракоў.
4. Назбіраць лісцікаў розных колераў і форм і зрабіць адбіткі на гліне.
5. Зладзіць фотасесію ў парку.
6. Пахадзіць па восеньскай лістоце.
7. Спячы разам пірог.
8. Збіраць ураджай яблыкаў у кошыкі.
9. Назбіраць букеты восеньскіх кветак.
10. Шпацыраваць па восеньскім лесе.
11. Заварыць разам травяной гарбаты, загарнуцца ў пледы, апрануць цёплыя ваўняныя шкарпэткі і размаўляць.
12. Развесці вогнішча разам на прыродзе, загарнуцца ў спальнікі і пледы.
13. Прыгатаваць гарачы шакалад пасля халоднай прагулкі і ўпрыгожыць яго маршмелоў.
14. Прыгатаваць разам сочыва, закатаць і ўпрыгожыць слоікі. Некалькі слоікаў няхай будуць прыватныя дзіцячыя. Узімку будзе вас частаваць сваім сочывам.
15. Схадзіць разам на спектакль у тэатр.
16. Залезці пад коўдру з ліхтарыкам і распавядаць гісторыі.
17. Паказваць разам ценявы спектакль, эксперыментаваць з фігурамі на сцяне.
18. Устаць раней, каб пабачыць разам туман ці першы іней.
19. Пагуляцца ў лесе ці парку ў “знайдзі….”: мурашнік, прыгожую кветку, мухамор, павуцінне, нару жывёлы, горку крата, вялікі пень, дупло, мох, ягады і г.д.
20. Зрабіць разам вазу ці ліхтар з гарбуза.
21. Схадзіць на дзіцячы прагляд фільму, напрыклад, на “беларускія ўікенды”.
22. Апрануць яркія дажджавікі і гумовыя боты, узяць яркія парасоны, пайсці гуляць пад дажджом, зрабіць фота.
23. У дажджлівы вечар выключыць святло і паслухаць дождж ля вакна.
24. Зрабіць смузі з сязоннай гародніны і садавіны, пагуляць у кавярню і смакаваць вітамінны смузі.
25. Здыміце свой фільм.
26. Прыгатуйце папкорн і паглядзіце смешны мульцік усёй сям’ёй.
27. Напішыце лісты бабулям і адпраўце па звычайнай пошце канвертам. Не забудзьцеся пра малюнкі, фота, пастаўце дату, падпішыце. Хай бабулі радуюцца.
28. Напішыце сваю казку пра восень разам: выраз вы, выраз дзіця і г.д.
29. У халодны дзень зрабіце “пельмені паці” – нарабіце іх цэлую гару!
30. Вывучайце сузор’і . Ёсць цікавыя прыкладанні на тэлефон SkyView ці SkyMap – яны паказваюць сузор’е, калі навесці тэлефонам на зорнае неба.
31. Зрабіце намёт ці лабірынт з пледаў, коўдраў і вяроўкі. Запрасіце сяброў, выключыце святло і з ліхтарыкамі хавайцеся ў лабірынце.
32. Пагуляйце ў пазлы і настолкі.
33. Зрабіце адукацыйныя карткі: назбірайце лісце розных раслінаў, пакладзіце на аркуш паперы, падпішыце, заламінуйце.
34. Ляпіце з гліны ды пляціце кошыкі – іх можна плесці з розных матэрыялаў, нават з паперы.
35. Зрабіце “капсулу часу”: вазьміце розныя прадметы і фота, якія нагадваюць гэты год. Напішыце сабе ліст у будучыню. Падбярыце скрыню з пластыку ці жалезную ад печыва, галоўнае, каб унутр не трапіла зямля. Складзіце сабранае у пакет. Закапайце “капсулу” у месцы, якое будзе вядома толькі вам.
36. Пакатайцеся разам на возе. Пакуль конь ціхенька тупае, назірайце за пейзажам. Пасля пачастуйце каня морквай, аўсом ці яблыкамі.
⠀
Які пункт спадабаўся вам найбольш?
Падрыхтавала Ася Смаляк, адукацыйны цэнтр “Крочым разам”
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)