Čužaziemnyja słowy ŭ ciapierašnim razumieńni

754b3-clip-180kb

КРЫНІЦА.INFO працягвае публікацыю матэрыялаў сваёй папярэдніцы – беларускай газеты «Krynica», што выдавалася ў 1917-1940 гадах спачатку ў Петраградзе, затым часова ў Менску і, нарэшце, у Вільні. Газета выдавалася кірыліцай і лацінкай. На гэты раз прадстаўляем вашай увазе матэрыял ад 11 сакавіка 1927 года. Публікуем матэрыялы на мове арыгіналу.

Čužaziemnyja słowy ŭ ciapierašnim razumieńni

Alkahol – pradmiet pieršaj nieabchodnaści.

Ambicyja – pradmiet lišniaj raskošy, tymčasam nieapadatkawany.

Amnestyja – ekanomija na budawańnie turmaŭ.

Amunicyja – najbolš chodki tawar u mižnarodnym handli asabliwa ŭ narodaŭ mirna nastrojenych.

Analfabet – uradowy ideał hramadzianina ŭ Zach. Bielarusi.

Aneksija – prajekt pierawozu archiwu ŭ Bazylijnskija mury.

Antrakt – najpryjemniejšaja časina na našych spektaklach.

Antyk – loto Walejšy ŭ muzei im. J.Łuckiewiča.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
09.03.2016 |




Блогі