Hurahan nad Nawahradčynaj

1929a-clip-217kbКРЫНІЦА.INFO працягвае публікацыю матэрыялаў сваёй папярэдніцы – беларускай газеты «Krynica», што выдавалася ў 1917-1940 гадах спачатку ў Петраградзе, затым часова ў Менску і, нарэшце, у Вільні. Газета выдавалася кірыліцай і лацінкай. На гэты раз прадстаўляем вашай увазе матэрыял ад 12 жніўня 1930 года. Публікуем матэрыялы на мове арыгіналу.

Hurahan nad Nawahradčynaj

U sieradu 6 h.m., a hadzinie 5 pa paŭdni prajšoŭ nad Nawahradčynaj niebywałaj siły hurahan z nawalnicaj. U Baranawičach hurahan pazrywaŭ strechi z 11 damoŭ. Telehraf zusim źniščany. U Pačapaŭskaj hminie hurahan pawyrywaŭ taŭstyja drewy z kareńmi i mnoha pakruciŭ, adkidajučy pawyrawanyja i adłomanyja papałam drewy na niekalka dziesiatkaŭ metraŭ ad miejsca. U Nawahradzkim pawiecie hurahan paraskidaŭ zboža, jakoje stajała na poli ŭ snapoch. Straty abličajuć na niekalki sot tysiač zł.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
12.08.2015 | Тэгі:




Блогі