Інтэрактыўнае чытанне для дзяцей

Кніга для дзіцяці – гэта цэлы свет, яскравы і незвычайны. Дзіцячая літаратура – гэта добры памочнік для бацькоў у працэсе выхавання малечы, развіцці яго інтэлектуальных і творчых здольнасцяў.

Дзецям падабаецца, калі ім чытаюць, а яшчэ дзеці любяць гуляцца. Інтэрактыўныя чытанні дазваляюць ператварыць звыклы рытуал чытання ў захапляльную гульню, дзе праз творчасць, эмацыйныя і сэнсорныя перажыванні малеча атрымлівае новы жыццёвы досвед.

Арганізаваць інтэрактыўныя чытанні дома даволі проста. Хачу падзяліцца сваім асабістым досведам правядзення занятку ў адукацыйным цэнтры “Крочым разам”.

Усе матэрыялы, якія мы выкарыстоўвалі падчас занятку можна знайсці ў кожным доме.

Мы чыталі гісторыю, пра прыгоды маленькай гарэзлівай котачкі і яе сяброўства з хлопчыкам Марцінам. “Марцін і кацяня” У. Бубена – гэта кніга з яркімі ілюстрацыямі, якія можна проста паказваць дзецям, а можна зрабіць невялікі папяровы тэатр, які паслужыць для гульняў яшчэ доўгі час.

1 2

Прачытаўшы і абмеркаваўшы гісторыю, робім вясёлую гімнастыку.

3 4

Кацяняты любяць гуляцца з клубочкамі, паглядзіце, як шкоднік заблыталі ніткі!

Але спрытныя дзіцячыя пальчыкі дапамаглі навесці парадак у скрыні!

5

Усім вядома, што каты бываюць розных парод і часам сустракаюцца вельмі незвычайныя! Напрыклад, сфінкс. Бедны коцік не мае футра і можа змерзнуць сцюдзёнаю зімою, таму мы зрабілі яму цёплы швэдар.

6

Адпраўляемся ў падарожжа – савана чакае нас! Сэнсорная скрыня “Звяры на вадапоі”.

7

Складаем малюнкі з кавалкаў.

8

Каты  любяць ласавацца мышкамі. Ловім пухнатыя камячкі пінцэтам ці прышчэпкамі.

9 10

Рыхтуем падарункі для сваіх хатніх гадаванцаў. Для таго, каб атрымалася прыгожая аздобы патрэбны толькі макароны-банцікі, фарбы і ніткі.

11 12

Такія насычаныя і вясёлыя чытанні мы зладзілі з дзеткамі. Заахвочваем і вас!

Падрыхтавала Кацярына Гарэцкая

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
13.12.2017 | Тэгі: , ,




Блогі