“Хатняя школа”: Нервовая сістэма чалавека

“Крынічка” прадстаўляе новую прэзентацыю і дапаможныя матэрыялы па геаграфіі, біялогіі, фізіцы, астраноміі, каб нашыя дзеці ведалі пра магутнасць і прыгажосць Бога і пра Яго цудоўны план для нас…

Сёння наш мозг і нервовая сістэма будуць вывучаць самі сябе. Менавіта дзякуючы галаўному мозгу мы можам чытаць, разважаць, вучыцца, размаўляць, рухацца, бегаць і скакаць.poymat-lineyku-na-letu76564-1

Галаўны мозг – гэта вялікая і цікавая тэма для вывучэння, асабліва калі прыцягнуць да яе вывучэння вопыты і выпрабаванні.

Пачнем з вопыта па вымярэнні хуткасці рэакцыі.

Тут усё проста. Бярэм доўгую лінейку (не менш за 30 см). Папрасіце дзіця зручна сесці і пакласці руку на стол так, каб кісць звісала. Трымайце лінейку так, каб яе нуль быў адразу над рукой дзіцяці. Задача – злавіць лінейку і праверыць тым самым, на колькі хутка праходзіць нярвовы імпульс. Спачатку вочы дзіцяці бачаць, што дарослы адпусціў лінейку, гэты імпульс ідзе ў мозг, дзе ён апрацоўваецца, улічваецца жаданне злавіць лінейку, і выдаецца задача цягліцам сціснуць пальцы рукі. Можна некалькі разоў паўтарыць эксперымент, і вы заўважыце, што вынік будзе паляпшацца, бо мозг ужо будзе знаёмы з гэтай задачай.

Другі вопыт пакажа як дзейнічаюць паўшар’і мозга. Папрасіце дзіця адной рукой гладзіць сябе па жываце, а другой стукаць па галаве. Далёка не адразу гэтыя дзеянні без памылак можа выканаць і дарослы. Эксперымент можна працягваць, мяняючы заданні: адной рукой піліць, другой забіваць цвікі і г.д. Як правіла вядучая рука (у праўшы – правая, у ляўшы – левая) будзе выконваць заданні правільна, а вось іншая будзе блытацца.

Яшчэ адзін вопыт на працу паўшар’яў. Напішыце па аркушы паперы назвы шасці колераў, але карыстайцеся алоўкам іншага колеру, як на прыкладзе.

bez-nazvaniyaСпачатку прапануйце вучню прачытаць словы. Збольшага з гэтым спраўляюцца проста. А другая задача – назваць колер алоўка, якім напісана слова. Тут лёгка заблытацца і даросламу. За ўспрыняццё сэнсу адказвае левае паўшар’е, а за ўспрыняццё колеру – правае. Вось у такіх задачах яны адзін аднаму перашкаджаюць.

Варта таксама спрабаваць развіваць у дзяцей “слабое” паўшар’е. Добра дапамагае ў гэтым пісанне не асноўнай рукой, навучанне тэхніцы сляпога друкавання, або проста замена рук у звыклай абстаноўцы (есці не вядучай рукой, пачысціць зубы і г.д.)

Падбярыце таксама свайму дзіцяці некалькі задачак на логіку, якія адпавядаюць узросту. Для тых, хто ведае літары і гукі выдатна падыходзяць рэбусы, для меншых – загадкі, для старэйшых – дэтэктыўныя задачкі.

bez-nazvaniya-1Зрокавыя ілюзіі зацікавяць дзяцей інфармацыяй пра працу вачэй. Каб зразумець працу вушэй пакажыце дзіцяці вопыт з дынамікам, вадой і крухмалам. Гэты вопыт пакажа узаемасувязь гука і удара.

Таксама можаце праверыць мапу смакаў языка з дапамогай цытрыны, салодкага кампоту, какао без цукру і салёная вады. Вазьміце ватную палачку, абмакніце у адну з вадкасцяў і намацайце ёй на якой частцы языка смак праявіцца найбольш.

Але найперш паглядзіце разам з дзеткамі нашу прэзентацыю.

Падрыхтавала Надзея Гарэцкая і Вольга Севярынец

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
10.09.2016 | Тэгі: , ,




Блогі