Кодэксы Святога Пісання

BI_225Найбольш старажытнымі рукапісамі Новага Запавету лічацца Александрыйскі, Ватыканскі і Сінайскі кодэксы. Усе яны датуюцца (палеаграфічна, гэта значыць, на падставе «стылю почырку») IV ст. н.э. Мова кодэксаў – грэцкая. У выніку аналізу гэтых кодэксаў і быў выпрацаваны асноўны тэкст Новага Запавету, даступны кожнаму.

Codex Vaticanus

Адным з самых каштоўных рукапісаў грэцкай Бібліі па праве лічыцца Ватыканскі кодэкс. Да адкрыцця Сінайскага кодэкса ён лічыўся найстаражытнйшым і найзначнейшым спісам. Дагэтуль Ватыканскі манускрыпт застаецца адной з самых старых існых рукапісных Біблій. Першыя звесткі пра яго тычацца 1475 года, калі рукапіс быў упершыню згаданы ў першым каталозе бібліятэкі Святога Пасаду. Другая згадка датуецца 1481 годам. З тых часоў і да нашых дзён кодэкс захоўваецца ў Ватыкане (за выняткам кароткага перыяду, калі Напалеон I у канцы XVIII стагоддзя, авалодаўшы Рымам, вывез манускрыпт у Францыю; пасля падзення Банапарта рукапіс вярнуўся ў Ватыкан).

Ватыканскі кодэкс датуецца першай паловай IV стагоддзя. Паходжанне кнігі дагэтуль застаецца прадметам дыскусій. Адсутнасць у ёй дэкаратыўнага афармлення дазволіла некаторым даследнікам прапанаваць здагадку, што гэты рукапіс крыху старэйшы за Сінайскі кодэкс. З іншага боку, шэраг навукоўцаў мяркуе, што абодва рукапісы былі ў ліку 50 спісаў Бібліі, якія імператар Канстанцін, прыняўшы хрысціянства, даручыў напісаць Еўсевію Кесарыйскаму. Інуе меркаванне, што Ватыканскі кодэкс апынуўся «хібай» у ліку гэтых 50 спісаў з-за няпоўнасці табліц Еўсевія і з-за вялікай колькасці выпраўленняў, унесеных шматлікімі перапісчыкамі. Акром таго, у ім няма Макавейскіх кніг, прапушчаных перапісчыкамі, магчыма, з-за няўважлівасці. З іншага боку, – паколькі размяшчэнне Новазапаветных кніг у Ватыканскім кодэксе адпавядае пераліку, выкладзенаму ў 39-м Велікодным пасланні Апанаса Александрыйскага, напісаным у 367 годзе, – некаторыя даследчыкі мяркуюць, што рукапіс быў створаны александрыйскімі перапісчыкамі для імператара Канстанціна падчас знаходжання Апанаса Александрыйскага ў Рыме ў 340 годзе. На Александрыю, як месца паходжання кнігі, ці, прынамсі, на ўдзел у працы над кнігай александрыйскіх перапісчыкаў, паказвае і пэўнае падабенства тэксту Ватыканскага кодэкса і копцкіх папірусаў. Нарэшце, некаторую інфармацыю могуць даць дэкаратыўныя ініцыялы, дададзеныя да рукапісу ўжо ў эпоху Сярэднявечча: паводле меркавання спецыялістаў, яны вырабляліся пад уплывам канстанцінопальскай мастацкай школы X-XI стагоддзяў. Выказваліся таксама здагадкі, што рукапіс мог быць створаны ў Рыме, у Паўднёвай Італіі, у Кесарэі.

Ватыканскі кодэкс напісаны на пергаменце і ўтрымлівае поўны тэкст Септуагінты, за выключэннем некананічнай малітвы Манасіі і Макавейскіх кніг. Фармат кнігі 25х24 см. З першапачатковых 820 аркушоў захавалася 759. Бракуе некалькіх пачатковых частак Кнігі Быцця, часткі Другой Кнігі Царстваў і Псалтыры, аднога фрагмента Евангелля ад Матфея і чатырох пасланняў апостала Паўла, а таксама Кнігі Адкрыцця.

Рукапіс утрымлівае таямнічыя дыякрытычныя знакі — падвойныя кропкі (так званыя умлаўты) на палях Новага Запавету, якія, мяркуецца, пазначаюць сумнеўныя з пункту гледжання перапісчыкаў месцы тэксту. Усяго такіх знакаў у тэксце налічваецца 795; яшчэ каля 40 падобных знакаў, магчыма, проста з’яўляюцца памылковымі. Паходжанне і дата з’яўлення гэтых загадкавых пазнакаў застаюцца прадметам гарачых дыскусій. Шэраг даследчыкаў адносіць прынамсі частку знакаў да IV-VI стагоддзяў, у той час як іншыя, магчыма, зробленыя ўжо ў значна пазнейшы перыяд. Аднак хто і навошта пакінуў гэтыя знакі, застаецца загадкай.

Сodex Alexandrinus

Пергаментны рукапіс грецкай Бібліі шэры. V ст. Унцыяльнае пісанне ў 2 слупкі па 46-52 радкі ў кожным. Фармат 32 х 26 см. Захаваліся 773 аркушы з меркаваных 822. Адрозненні ў почырках сведчаць пра наяўнасць некалькіх перапісчыкаў, аднак іх колькасць невядомая. Меркаванае месца стварэння – Егіпет, хаця таксама называецца Канстантынопаль. Першапачаткова аднатомны Александрыйскі кодэкс быў у XVII ст. пераплецены ў 4 тамы (3 тамы – СтЗ, 1 т.- НЗ і 1 і 2 Клім). На вокладках – герб каралеўства Англіі Карла I Сцюарта. Захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы (Royal 1 D. V-VIII).

Наяўны ў Александрыйскім кодэксе арабскі запіс прыпісвае яго стварэнне Св. Фёкле. Паводле паведамлення Кірылы Лукарыса, Фёкла, егіпцянка высакароднага паходжання, напісала Александрыйскі кодэкс неўзабаве пасля I Сусветнага Сабору (325). Аднак наяўнасць у ім пазнейшага па часе сачынення Св. Апанаса Вялікага адпрэчвае гэтае датаванне. Паводле лацінскага запісу XVII ст., зробленага на першым аркушы, Александрыйскі кодэкс з 1098 г. захоўваўся ў Александрыйскай Патрыяршай бібліятэцы, ад якой і паходзіць яго назва. Не выключаная таксама верагоднасць, што Александрыйскі кодэкс быў дастаўлены ў Александрыю з Канстантынопалю на мяжы XIII-XIV ст-ст. Патрыярхам Александрыйскім Апанасам III Сінаітам. У сваю чаргу Кірыла Лукарыспрывез Александрыйскі кодэкс у Канстантынопаль, і ў 1624 г. перадаў яго праз англійскага амбасадара ў Канстантынопалі для захаванасці каралю Англіі Якаву I. Але апошні памёр, перш чым рукапіс быў дастаўлены ў Лондан. Яго атрымальнікам у 1627 г. стаў кароль Карл I. З 1757 г. Александрыйскі кодэкс знаходзіцца ў Брытанскай бібліятэцы.

Александрыйскі кодэкс утрымлівае ўсе кананічныя і некананічныя кнігі СЗ, НЗ і пасланні Св. Клімента Рымскага (мяркуючы па змесце, палічаныя часткай НЗ). Перад Псалтыром змешчаныя Пасланне Св. Апанаса Вялікага Марцэліну, «Агляд псальмаў» Еўсевія Кесарыйскага і ўказальнік набажэнстваў; далей ідуць 14 біблейскіх песень. Тэкст Чатырохевангелля суправаджаецца дзяленнем на т. зв. Амоніевы часткі (гл. Гармонія евангельская).

Некананічныя Псальмы Саламона, якія першапачаткова завяршалі Александрыйскі кодэкс, паводле зместа, не захаваліся. Да стратаў у старазапаветнай частцы Александрыйскага кодэкса належаць 1 Цар 12. 17-14. 9 і Пс 49. 20-79. 11 (лік па LXX). У новазапаветнай частцы (уключаючы 1 і 2 Клім) захавалася 143 аркушы. Бракуе першых 26 аркушаў (Мф 1. 1-25. 6), а таксама Ін 6. 25-8. 52 (2 аркушы); 2 Кар 4. 13-12. 6 (3 аркушы). Псеўдаэпіграфічнае 2 Клім абрываецца на 12. 4.

Тэкст Септуагінты, які змяшчаецца ў Александрыйскім кодэксе, вылучаецца выпраўленнямі паводле габрэйскага арыгіналу, становячыся, такім чынам, адмысловым тыпам, які ў крытычным выданні Альфрэда Ральфса пазначаецца сіглай А. Пры гэтым у Псалтыры гэты тып тэксту чаргуецца з тыпамі тэксту, характэрнымі для Ватыканскага кодэкса (B) і рэцэнзіі Св. Лукіяна (L). Падобная сітуацыя – у кнігах Левіт і Ёва, дзе ў першым выпадку чытанні А спалучаюцца з чытаннямі V, а ўдругім – маецца камбінацыя з чытаннямі V з Венецыянскага кодэксу VII ст. (Сodex Venetus).

Для сцверджання тэксту НЗ Александрыйскі кодэкс мае адмысловае становішча. Адносна Чатырохевангелля ён з’яўляецца выявай візантыйскага тыпу тэкста ў яго ранняй форме, у той час як у астатніх кнігах выяўляе з сябе позні александрыйскі тып. Акрамя таго, у сучасных крытычных выданнях тэкст Александрыйскага кодэксу выкарыстоўваюць у якасці базавага для кнігі Адкрыцця Яна Багаслова, паколькі гэтая кніга адсутнічае ў Ватыканскім кодэксе.

Першым надрукаваным фрагментам Александрыйскага кодэксу сталі здабытыя, дзякуючы яму, 1-е і 2-е Пасланні Клімента, выдадзеныя ў Оксфардзе ў 1633 г. (рэд. P.Young). Варыянтныя чытанні Александрыйскага кодэксу адзначаныя ў Лонданскай Паліглоце еп. Браяна Уолтана – выданне Бібліі на 10 мовах (1657-1669). Пасля ў 1707-1720 гг. у Оксфардзе ў 4 т. упершыню цалкам выдадзеная частка Александрыйскага кодэксу, якая ўтрымлівала СтЗ (рэд. J. G. Grabe), а ў 1786 г. у Лондане выйшла 2-я ч. Александрыйскага кодэксу з НЗ (без 1 і 2 Клім) (рэд. C. G. Woide). З тых часоў тэкст Александрыйскага кодэксу ўлічваецца ва ўсіх навуковых выданнях Септуагінты. Што ж датычыцца навуковага выдання грецкага тэксту НЗ, – уключэнне ў яго Александрыйскага кодэксу ў якасці сцверджання таксама ўзыходзіць да Лонданскай Паліглоты, наступным стала выданне Джона Фэла, якое выйшла ў Оксфардзе ў 1675 г. Поўнае факсімільнае выданне Александрыйскага кодэксу ў натуральную велічыню ў 4 т. з падрабязным апісаннем выйшла ў Лондане ў 1879-1883 гг., паменшанае факсімільнае выданне (НЗ і асобныя часткі СтЗ) у 1909-1936 гг. выдаў сэр Фрэдэрык Кеньён.

Александрыйскі кодэкс — першы рукапіс такога кшталту, які стаў даступным для навукоўцаў. Яго здабытак зрабіў магчымым перагляд грэцкага тэксту Бібліі на карысць усіх перакладчыкаў Святога Пісання. Сёння Александрыйскі кодэкс з’яўляецца адным з найбольш поўных і найбольш ранніх рукапісаў Бібліі на грэцкай мове і нароўні з Сінайскім і Ватыканскім кодэксамі мае велізарную значнасць, дазваляючы спецыялістам праводзіць дэтальны тэксталагічны аналіз гэтых кніг з мэтай правільнага разумення і аднаўлення згубленых і скажоных пазнейшымі перапісчыкамі фрагментаў Бібліі.

Сodex Sinaiticus

Назва рукапісу «Сodex Sinaiticus» літаральна значыць «Кніга Сіная», адлюстроўваючы два важныя аспекты: форму рукапісу і адмысловае месца назвы ў гісторыі гэтага твора.

“Codex” значыць «кніга». Падчас стварэння Сінайскага Кодэксу літаратурныя творы ўсё часцей запісваліся на аркушах, якія пасля складаліся і перапляталіся ў кнігі ў тым фармаце, у якім маем іх сёння. Фармат кнігі хутка выціснуў фармат сувою, папулярны стагоддзе таму, калі тэксты пісаліся на адным баку шэрагу аркушоў, злучаных у сувой. Сувоі маглі вырабляцца са скуры (як большасць рукапісаў Мёртвага мора) ці з папірусу (традыцыйны матэрыял для запісу лацінскіх ці грэцкіх тэкстаў).

Выкарыстанне папірусу для кодэксаў – адметная рыса раннехрысціянскай культуры. Сінайскі кодэкс жа, наадварот, напісаны на выштукаванай скуры ці пергаменце. Гэта значная пераходная мяжа ў гісторыі кніжнай справы. Ад гэтага моманту шматлікія грэцкія і лацінскія тэксты, вырабленыя ў выглядзе сувояў, «выходзяць з моды», і нормаю робіцца пергаментная кніга.

Напрацягу сваёй гісторыі –  асабліва гэта тычыцца сучаснасці – часткі Сінайскага Кодэкса змянялі назвы. Так, 43 аркушы, якія захоўваюцца ў Лейпцыгскай бібліятэцы, у 1846 г. былі выдадзеныя як «Кодэкс Фрыдрыха-Аўгуста», ў гонар саксонскага караля Фрыдрыха Аўгуста I, заступніка нямецкай бібліістыкі у цэлым, і выдаўца Сінайскага Кодэкса Канстанціна Тышэндорфа. У прыватнасці, 347 аркушоў, якія захоўваюцца сёння ў Брытанскай бібліятэцы, раней называліся «Codex Sinaiticus Petropolitanus» (паводле горада Санкт-Пецербурга, дзе гэта частка рукапісу знаходзілася з 1863 па 1933 гг).

Сінайскі Кодэкс – адно з найвялікшых сцверджанняў грэцкага тэксту Септуагінты (г.зн. версіі Старога запавету ў перапрацоўцы раннімі грэцкамоўнымі хрысціянамі), а таксама хрысціянскага Новага Запавету. Ніводны іншы рукапіс хрысціянскай Бібліі не забяспечаны такой колькасцю пазнакаў.

Ужо пры першым разгледжанні манускрыпта бачна, наколькі шмат гэтых заўвагаў (асабліва гэта тычыцца Септуагінты). Іх пачалі пакідаць ужо першыя перапісчыкі ў IV ст. і скончылі ў XII ст. Выпраўленні тычацца як змены напісання асобных літар, так і дапасавання асобных прапановаў.

Найзначнейшай мэтай праекту Сінайскага Кодэксу з’яўляецца забеспячэнне глыбейшага разумення тэксту рукапісу і выпраўленняў у ім. Мы павінны не толькі глыбей зразумець сам тэкст гэтага манускрыпта, але і атрымаць празрыстае ўяўленне пра спосабы, якімі капіраваліся, прачытваліся і выкарыстоўваліся біблійныя тэксты.

У сярэдзіне IV ст. існавала шырокая, хаця і не поўная згода адносна таго, якія менавіта біблійныя кнігі неабходныя любой хрысціянскай суполцы. Сінайскі Кодэкс, быў адным з двух самых ранніх збораў такіх кніг, які дайшоў да нас, і мае вырашальнае значэнне для разумення зместу і кампазіцыі Бібліі.

Да септуагінцкай часткі Сінайскага Кодэксу належаць таксама кнігі, якія не ўваходзяць у юдэйскую Біблію, а ў пратэстанцкай традыцыі лічацца апакрыфічнымі (напр., Другая кніга Ездры, Кніга Юдзіфі, Кніга Тобіт, Першая і Чацвертая кнігі Макавеяў, Кніга мудрасці Ісуса сына Сірахова). Дадаткам да Новага Запавету служаць Пасланне апостала Барнабы і «Пра пастыра» Гермы.

Характэрная таксама адмысловая паслядоўнасць кніг: у Новым Запавеце Пасланне да габрэяў месціцца пасля Паслання апостала Паўла да фесаланікійцаў, а Дзеі Святых апосталаў змешчаныя паміж пасланнем «Пра пастыра» і каталіцкімі эпісталамі. Укладанне і кампазіцыя кніг Сінайскага Кодэксу даюць разуменне гісторыі складання хрысціянскай Бібліі.

Аб’яднанне гэтых «кананічных» кніг у адзіны збор-кодэкс мела непасрэдны ўплыў на стаўленне хрысціян да сваіх святых тэкстаў, на сутнасць іх развагаў над імі. Апошняе знаходзілася ў прамой залежнасці ад тэхнічных магчымасцяў для чытання, закладзеных у Сінайскім Кодэксе. Якасць пергамента рукапісу, новы спосаб вокладкі, якая спатрэбілася для злучэння больш за 73 аркушоў вялікага фармату, зрабілі Сінайскі Кодэкс адным з самых выдатных прыкладаў книгавытворчасці і адначасова адкрылі магчымасць ажыццяўлення самога панятку «Бібліі» як Кнігі кніг. Для выканання гэткага амбіцыйнага праекта, які дае нам найкаштоўнейшае ўяўленне пра працэс вытворчасці раннехрысціянскай літаратуры, патрабаваліся стараннае планаванне, майстэрскае напісанне і цвёрды рэдактарскі кантроль.

Датаванне

Сінайскі Кодэкс датуецца IV ст., часам дакладней – сярэдзінай стагоддзя. Гэтая выснова зробленая па вывучэнні тэксту рукапісу, г.зн., у выніку палеаграфічнага аналізу. Акрамя Сінайскага кодэкса, ад гэтага часу да нас дайшоў толькі адзін амаль поўны рукапіс хрысціянскай Бібліі – так званы Ватыканскі кодэкс, які захоўваецца ў бібліятэцы Ватыкана ў Рыме. Рукапісы хрысціянскай Бібліі, якія можна з упэўненасцю датаваць ранейшым, чым Сінайскі Кодэкс, часам, захаваліся толькі ў выглядзе вельмі невялікіх фрагментаў.

Змест

Сінайскі кодэкс у тым выглядзе, які дайшоў да нас, складаецца з больш за 400 аркушаў выштукаванай скуры памерам 38 х 34,5см. На гэтых пергаментных аркушах запісаная прыблізна палова Старога запавету, а таксама апакрыфічныя тэксты (Септуагінта), поўны Новы Запавет і 2 раннехрысціянскія тэксты, якія не ўваходзяць у сучасныя Бібліі. Вялікая частка першай часткі рукапісу (так званыя гістарычныя кнігі ад Кнігі Быцця да Першай кнігі Параліпаменон) сёння адсутнічае і лічыцца згубленай.

Септуагінта складаецца з кніг, якія шматлікія пратэстанцкія цэрквы прылічваюць да апакрыфічных. У захаванай частцы Септуагінты, якая ўваходзіць у Сінайскі кодэкс, гэта дзве кнігі Ездры, кніга Тобіт і кніга Юдыфі, першая і чацвертая кнігі Макавеяў, Кніга мудрасці Ісуса сына Сірахова.

Колькасць кніг Новага Запавету, прадстаўленых у Сінайскім кодэксе, – тая ж, што і ў сучасных заходніх Бібліях, аднак парадак кніг іншы. Так, Пасланне да габрэяў змешчанае пасля Другога Паслання апостала Паўла фесаланікійцам, а Дзеі Святых апосталаў – паміж Пастырскімі пасланнямі і каталіцкімі эпісталамі.

Два іншыя хрысціянскія тэксты – гэта пасланне невядомага аўтара, які называе сябе апосталам Барнабам, і «Пастырам», якое належыць пяру Гермы, рымскага аўтара II стагоддзя.

Выраб

Сінайскі кодэкс неаднаразова перапісваўся – Канстанцін Тышэндорф ідэнтыфікаваў 4 розныя копіі, аднак у далейшым даследчыкі сышліся ў меркаванні, што з поўнай упэўненасцю можна казаць толькі пра тры копіі, бо чацвертая – калі такая і існуе – насамрэч не супадае з тышэндорфскай. Кожны з трох ідэнтыфікаваных рукапісаў адрозніваецца адмысловым, толькі яму ўласцівым тыпам аркуша, што можна адрознць пры пэўнай падрыхтоўцы. Заўважныя таксама некаторыя асаблівасці ў напісанні галосных гукаў, частка якіх паўставала на фанетычнай аснове.

Падчас працы над рукапісам перапісчыкі павінныя былі вырашыць цэлы шэраг задач, асноўнымі з якіх былі наступныя:

Вызначэнне фармату (толькі ў вельмі нешматлікіх захаваных рукапісах на адной старонцы размяшчаюцца 4 слупкі),

Размеркаванне матэрыялу,

Падрыхтоўка пергаментнага аркуша, уключаючы разметку слупкоў і радкоў,

Падрыхтоўка тэкстаў, якія мусілі быць скаправанымі,

Забеспячэнне дастатковай колькасці пёраў і атраманту,

Непасрэдная праца па перапісванні,

Праверка перапісанага,

Злучэнне ўсіх частак копіі ў правільным парадку.

Гісторыя (XIX-XX стст.)

Сваёй назвай Сінайскі кодэкс абавязаны манастыру Св.Кацярыны на г. Сінай, дзе рукапіс захоўваўся на працягу шматлікіх стагоддзяў. У цэлым яго прынята адносіць да IV ст.н.э. Асобныя аркушы і фрагменты рукапісу былі ў розны час (1844, 1853 і 1859) вывезеныя з манастыра ў Нямеччыну Канстанцінам Тышэндорфам з мэтай іх публікацыі. У 1933 г. асноўная частка захаванага Сінайскага Кодэкса (347 аркушоў) была выкупленая ў савецкага ўрада і цяпер знаходзіцца ва ўласнасці Брытанскай бібліятэкі. 43 аркушы належаць бібліятэцы ўніверсітэта г. Лейпцыг. Асобныя часткі (6 аркушоў) захоўваюцца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу. 12 аркушоў і 40 фрагментаў усё яшчэ знаходзяцца ў манастыры св. Кацярыны – у чэрвені 1975 г. яны былі знойдзены манахамі ў паўночнай сцяны манастыра.

У сакавіку 2005 г.  чатыры інстытуты падпісалі дамову адносна кансервацыі, аблічбоўкі, транскрыпцыі і публікацыі захаваных аркушоў і фрагментаў Сінайскага кодэксу. З гэтага часу было зроблена шмат крокаў па ажыццяўленні пастаўленых задач. Да мэтаў і планаў супрацоўніцтва па праекце належыць таксама наступнае:

«Даследванне гісторыі Кодэксу […], забеспячэнне аб’ектыўнага гістарычнага выкладання, якое будзе абапірацца на вынікі даследаванняў і разглядаць дакументы ў іх гістарычным кантэксце. Кандыдатуры аўтараў выкладання павінны быць ухваленыя ўсімі чатырма бакамі дамовы. Вынікі даследванняў публікуюцца на вэб-сайце праекта і ў адпаведных друкаваных крыніцах. Гэтыя публікацыі павінны ўключаць поўныя тэксты даследваных дакументаў (або ў транскрыпцыі, або ў аблічбаванай форме) кожны раз, калі існуе магчымасць атрымаць згоду ўладальніка дакумента на падобную публікацыю».

Найноўшая гісторыя Сінайскага кодэксу ўсё яшчэ выяўляе з сябе стадыю вывучання. Вынікі гістарычнага апісання будуць абапірацца на дакументы, якія яшчэ не публікаваліся і дазволяць нам дасягнуць больш празрыстага разумення манускрыпта

Манастыр на Сінаі пасля некаторых ваганняў далучыўся да іншых партнёраў па гэтым праекце ў Лондане, Лейпцыгу і Санкт-Пецярбургу. Усе партнёры паважаюць прынцыпы, сфармуляваныя ў дамове ад 9 сакавіка 2005 г., і ўзаемадзейнічаюць адзін з адным дзеля дасягнення агульных навуковых і духоўных мэтаў.

 

Айцец Сяргей Сурыновіч для КРЫНІЦА. INFO

 

Літаратура

Anderson H. T. The New Testament Translated from the Sinaitic Manuscript Discovered by Constantine Tischendorf at Mt. Sinai — The Standard Publishing Company, 1910.

Bruce M. Metzger, Manuscripts of the Greek Bible: An Introduction to Palaeography, Oxford University Press, Oxford 1981.

Burnett H. Streeter, The Four Gospels. A Study of Origins, Oxford 1924.

C. Vercellonis, J. Cozza, Bibliorum Sacrorum Graecus Codex Vaticanus, Roma 1868.

Calkins, Robert G. Illuminated Books of the Middle Ages. Ithaca, New York: Cornell University Press, 1983.

Christian–B. Amphoux, Codex Vaticanus B: Les points diacritiques des marges de Marc, Journal of Theological Studies vol. 58 (2007), pp. 440-466.

Frederic G. Kenyon, Our Bible and the Ancient Manuscripts (4th ed.), London 1939.

Frederick G. Kenyon. Our Bible and the Ancient Manuscripts (4th ed.) — London, 1939. — С. 121—128.

Gardthausen Victor Griechische paleographie — Leipzig, 1913 Т. 2. — P. 119-134.

Hernández, Juan. Scribal Habits and Theological Influences in the Apocalypse: The Singular Readings of Sinaiticus, Alexandrinus, and Ephraemi. Tübingen: Mohr Siebeck, 2006.

Jongkind Dirk Scribal Habits of Codex Sinaiticus — Gorgias Press LLC., 2007.

K. Aland B. Aland, Der Text des Neuen Testaments, Duetsche Bibelgesellschaft, Stuttgart 1989.

Kenyon, Frederick G. Codex Alexandrinus. London: British Museum, 1909. (Facsimile edition).

Kirsopp Lake. Codex Sinaiticus Petropolitanus: The New Testament, the Epistle of Barnabas and the Shepherd of Hermas — Oxford: Clarendon Press, 1911.

Konstantin von Tischendorf, G. Olms (Hrsg.): Bibliorum codex Sinaiticus Petropolitanus. 1. Prolegomena. G. Olms, Hildesheim 1969 (Repr.).

Konstantin von Tischendorf, G. Olms (Hrsg.): Bibliorum codex Sinaiticus Petropolitanus. 2. Veteris Testamenti pars prior. G. Olms, Hildesheim 1969 (Repr.).

Konstantin von Tischendorf, G. Olms (Hrsg.): Bibliorum codex Sinaiticus Petropolitanus. 3. Veteris Testamenti pars posterior. G. Olms, Hildesheim 1969 (Repr.).

Konstantin von Tischendorf, G. Olms (Hrsg.): Bibliorum codex Sinaiticus Petropolitanus. 4. Novum Testamentum cum Barnaba et Pastore. G. Olms, Hildesheim 1969 (Repr.).

Konstantin von Tischendorf, Fragmentum Codicis Friderico-Augustani ex Iesaia et Ieremia in: Monumenta sacra inedita (Leipzig 1855), vol. I, pp. 211 ff.

Lake, Kirsopp. Family Π and the Codex Alexandrinus. The Text According to Mark, London 1936

Ph. B. Payne – P. Canart, The Originality of Text-Critical Symbols in Codex Vaticanus, Novum Testamentum, Vol. 42, Fasc. 2 (Apr., 2000), 105-113.

Scrivener Frederick Henry Ambrose A Full Collation of the Codex Sinaiticus with the Received Text of the New Testament — Cambridge: Deighton Bell, 1864; 2nd ed. 1867.

T.C. Skeat, The Codex Vaticanus in the 15th Century, JTS 35 (1984), 454-465.

Tischendorf Konstantin von Die Sinaibibel ihre Entdeckung, Herausgabe, und Erwerbung — Leipzig: Giesecke & Devrient, 1871.

Tischendorf Konstantin von Wann wurden unsere Evangelien verfasst? — Leipzig: J. C. Hinrichssche Buchhandlung, 1865.

Tischendorf Konstantin von When Were Our Gospels Written?, An Argument by Constantine Tischendorf. With a Narrative of the Discovery of the Sinaitic Manuscript — New York: American Tract Society, 1866.

Б. Мецгер Текстология Нового Завета. — М.: ББИ, 1999, стр. 44-46. — ISBN 5-87507-011-0

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
08.11.2014 | Тэгі: ,




Блогі