Пратэсты проціў прасьледаваньня рэлігіі ў С.С.С.Р.

крыніца

КРЫНІЦА.INFO працягвае публікацыю матэрыялаў сваёй папярэдніцы – беларускай газеты «Krynica», што выдавалася ў 1917-1940 гадах спачатку ў Петраградзе, затым часова ў Менску і, нарэшце, у Вільні. Газета выдавалася кірыліцай і лацінкай. На гэты раз прадстаўляем вашай увазе матэрыял ад 26 лютага 1930 года. Публікуем матэрыялы на мове арыгіналу.

Пратэсты проціў прасьледаваньня рэлігіі ў С.С.С.Р.

Мы ўжо ня раз пісалі аб прасьледаваньні ў С.С.С.Р. комуністамі рэлігіі. У апошнія часы гэты прасьлед з прычыны праводжаньня там колектывізацыі—камуны, яшчэ больш узмогся. Цярплівы хрысьціянскі сьвет далей бальшавіцкіх зьдзекаў над рэлігіяй і веруючымі людзьмі сьцярпець ня мог і выступіў з пратэстам. Першым выступіў галава каталіцкага Касьцёла папа Піус XI, аб чым мы пісалі ў прошлым нумары, за ім выступілі так-жа і протэстанскія біскупы: у Англіі, Нямеччыне, Францыі I іншых дзяржавах. Пасьля выступленьняў папы і протэстанскіх біскупаў у ва ўсіх хрысьціянскіх дляржавах Эўропы, а так-жа ў Амэрыцы пачаліся многалюдныя пратэсты хрысьціян і нехрысьціян супроць дзікіх комуністычных гвалтаў над рэлігіяй у С.С.Р.Р.

Бальшавікі, хочачы абмануць даверчывы цывілізаваны сьвет, выдалі быццам ад праваслаўных біскупаў у С. С. Р. Р. запярэчаньне, — што быццам у С.С.Р.Р. няма ніякага прасьледаваньня рэлігіі і ёсьць поўная свабода сумленьня. Рэч зразумелая, што гэгай афэрай бальшавіком закрыць прад сьветам свае злачынствы не ўдалося — ніхто не паверыў, а толькі яшчэ ясьней стала, шго бальшавікі да прасьледаваньня рэлігіі змушаюць і праваслаўных біскупаў.

3 прычыны нячуваных зьдзекаў над рэлігіяй у С. С. Р. Р. у дзяржавах заходняй Эўропы людзі на протэстацыйных сабраньнях дамагаюцца ад сваіх урадаў сарваньня з С.С Р. Р. дыпляматычных зносінаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
25.02.2016 | Тэгі: ,




Блогі