Пясочная тэрапія альбо заняткі з пяском
Дзіцячыя псіхолагі і педагогі ўсё часцей выкарыстоўваюць у сваёй працы метад пясочнай тэрапіі. Гэта незвычайная і вельмі эфектыўная тэхніка для псіхакарэкцыі, навучання, развіцця творчых здольнасцяў. Займацца пясочнай тэрапіяй можна як у групе, так і індывідуальна.
У працы псіхолага пясочную тэрапію часцей за ўсё выкарыстоўваюць для вырашэння наступных праблемаў:
– эмацыйныя праблемы, хібы паводзінаў дзіцяці (страхі, агрэсія, капрызы і г.д);
– перажыванне складаных жыццёвых сітуацыяў (развод бацькоў, смерць блізкіх, змена месца жыхарства ці вучобы);
– праблемы ўзаемаадносінаў у сямі ці дзіцячым калектыве.
Мэта пясочнай тэрапіі: стварыць для дзіцяці ўмовы бяспекі і камфорта,у якіх ён навучыцца разумець і спраўляцца з унутранымі перажываннямі.
Задача пясочнай тэрапіі: паступовае ўсведамленне праблем і іх вырашэнне.
На занятках у адукацыйным цэнтры «Крочым разам» праца з пяском з’яўляецца адным з любімых метадаў навучання. Шматлікія гульні на развіццё дробнай маторыкі, інтэлекту,сэнсорнай інтэграцыі, творчыя заданні з пяском дазваляюць зрабіць заняткі больш насычанымі, цікавымі і карыснымі.
Прывядзем некалькі прыкладаў простых заданняў і гульняў, якія вельмі палюбіліся нашым дзеткам. Замест пяску і вялікай пясочніцы можна выкарыстоўваць манку і паднос.
Гульня «Уводзіны ў пясочніцу»
Кожны раз перад тым як пачаць працу з пяском, дзеткам прапануецца своеасаблівы рытуал.У нашым цэнтры гэта вітанне з Пясочным чалавекам:
– адкрытыя далоні кладзем на пясок і паўтараем такія словы: «У далонькі нашы паглядзі!Там дабрыню, любоў знайдзі! Пясочны чалавек,прыйдзі!»;
– прапануем дзеткам паказытаць і пагладзіць Пясочнага чалавека пальчыкамі і далонямі.
Гульня «Дожджык»
Прапануем дзецям зрабіць спачатку слабы дожджык (набіраем у жменю крыху пяску, паднімае рукі на 10-15 см ад пясочніцы і раскрываем далоні), затым мацнейшы (больш пяску, вышэй рукі) і вельмі моцную залеву (поўныя жмені пяску, рукі як мага вышэй).
Гульня «Самая высокая гара»
Прапануйце дзеткам паспаборнічаць паміж сабой або з вамі і зрабіць з пяску самую высокую гару. Пасля вызначэння пераможцы можна адправіць на гэту гару экспедыцыю і ўсталяваць на вяршыню сцяг! Для гэтай гульні добра падыдуць дробныя цацкі з Лега, Кіндэрсюрпрызаў ці Бонсцікі, з якіх ужо можна не тое што экспедыцыю сабраць, а цэлае войска.
Гульня «Намалюй узор»
Гэта гульня добра развівае дробную маторыку,увагу,памяць і фантазію.Дзецям можна прапанаваць паўтарыць нейкі ўзор, фігуру, літару. Або даць заданне намаляваць прадмет, сітуацыю, свой настрой і пачуцці ў дадзены момант.
Гульня «Ствараем свой свет»
У нашых занятках дзеткам больш за ўсё падабаецца ствараць у пясочніцы свой фантазійны свет і насяляць яго рознымі жыхарамі. Для гэтага падыходзяць дробныя фігуркі жывёлаў і людзей, каменьчыкі і іншыя прыродныя матэрыялы, дробныя прадметы інтэрʼеру. Галоўнае даць дзецям магчымасць выбару і свабоды ў дзеяннях. Пасля таго, як кожны стварыў свой свет, дзеткі па чарзе прэзентуюць сваю працу: распавядаюць гісторыі, дзеляцца ўражаннямі і пачуццямі ад узаемадзеяння з пяском і матэрыяламі.
Гульня з пяском – гэта падарожжа не заўсёды простае, але заўсёды яркае і незабыўнае!
Добрых і карысных гульняў жадае вам каманда адукацыйнага цэнтру «Крочым разам»!
Падрыхтавала Кацярына Гарэцкая
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)