Sučasnaje ździčeńnie

d62e4-clip-231kbКРЫНІЦА.INFO працягвае публікацыю матэрыялаў сваёй папярэдніцы – беларускай газеты «Krynica», што выдавалася ў 1917-1940 гадах спачатку ў Петраградзе, затым часова ў Менску і, нарэшце, у Вільні. Газета выдавалася кірыліцай і лацінкай. На гэты раз прадстаўляем вашай увазе матэрыял ад 1 ліпеня 1928 года. Публікуем матэрыялы на мове арыгіналу.

Sučasnaje ździčeńnie

«Ciwil ta cattolica» z 7 V. siol. h. źmiaščaje cenny artykuł, u jakim raźbiraje ciapierašniaje mižnarodnaje pałažeńnie. Usie zabylisia na dabradziejny ŭpłyŭ chryścijanstwa i wiartajucca da staradaŭniašniaj dzikaści. Nienawiści, niazhody, baraćba miž narodami, partyjami, klasami i adzinkami. Rasieja hinie nia tolki maralna, a tak-ža i fizyčna, raspusta i chwaroby zabojča razjadajuć arhanizm usiaho nasialeńnia. Abo tak nia ludzkaje mardawańnie chryścijan u Meksyku i apłakany stan kitajskaha narodu. A świet maŭčyć, bo zabyŭsia ab Chryście! Strašnym sučasnym licham – jość ciapierašni kapitalizm, što pryčyniŭ stolki zła choćby i ŭ Rasiei… Świet honić prosta ŭ propaść na zahubu. Wyratawać ad hetaha moža adna tolki praŭdziwaja kultura, što apirajecca na chryścijanskaj relihii, twarcom jakoj jość sam Boh – Adwiečnaja Praŭda!

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі