Сямейны кінаклуб – “Камандны пункт”

6a00d8341fd10e53ef01b7c78da8d1970b

Сёння мы прадстаўляем вашай увазе сямейны фільм 2015 года пад назвай “Камандны пункт”. Рэжысёр фільму Алекс Кендрык ужо вядомы па хрысціянскіх стужках “Вагнеадпорны” і “Супрацьстаянне гігантам”. “Камандны пункт” Кендрыка веруючыя крытыкі ацанілі як адзін з найбольш паспяховых.

У цэнтры аўтарскай ідэі фільму стаяць асабістыя стасункі чалавека з Богам. Гэта хрысціянская драма нагадвае, што сапраўдны сэнс сямейнага жыцця – не сумеснае матэрыяльнае дабро, а адзін на дваіх шлях да неба. Бог кажа: “О, калі б ты быў гарачы ці халодны!”, а мы жывем у цёплай культуры. Гэты фільм імкнецца вывесці нас з зоны камфорту і сцвярджае, што наша жыццё – гэта вайна. Штодзённая бітва са злом, а зброя ў гэтай бітве – малітва.

У амерыканскай версіі фільм называецца “War Room”– “Ваенны пакой”. Вось што на гэты конт кажа сам рэжысёр: “Мы назвалі фільм “Ваенны пакой”, бо як і ваенныя, перш чым ісці ў бой, мы павінныя шукаць у Бога пэўнай стратэгіі. Калі я кажу “бой”, то маю на ўвазе штодзённыя праблемы, з якімі мы сутыкаемся ў нашай культуры”.

Фільм апавядае аб звычайнай сям’і, якая, на першы погляд, мае даволі паспяховае жыццё. Але іх жыццё нельга назваць шчаслівым – муж і жонка далёка адзін ад аднаго. Гэта сям’я адна з многіх. Сям’я, якая вядзе спакойнае размеранае жыццё, але баіцца прызнаць, што іх жыццё патрабуе аднаўлення, а іх шлюб – барацьбы.

Фільм “Камандны пункт” варты сямейнага прагляду, бо ён абуджае, прымушае загарэцца і ўспомніць пра сілу малітвы і сілу Бога.

У гэтым фільме ёсць эпізод, дзе ў кадры з’яўляецца пажаўцелы ў прыгожай старой рамцы ліст з надпісам “Аnswered prayed” (Адказы на малітвы). Гераіня фільма называе гэта месца “Сцяной памяці”. Яна кажа, што калі ў яе жыцці ўзнікаюць цяжкасці, яна прыходзіць да гэтай сцяны, узгадвае, разважае і разумее, што шматлікія перамогі ў яе жыцці – гэта трыюмфы Бога.

Фільм можна паглядзець тут. Прыемнага прагляду!

wk-war0904-1 war-room-Miss_ClaraandElizabethJordan_Photo-credit_David_Whitlow_rgb war-room

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
02.08.2016 | Тэгі: , ,




Блогі